Грамадства66

Берасцейка паляцела ў Кітай, каб яе трохгадовая дачка папрацавала мадэллю

Гледачы могуць мацаць адзенне на дзіцяці, каб зразумець якасць. Калі ўсё падабаецца, замаўляюць.

Віталіна і Аглая. Скрыншот відэа ў інстаграме

Віталіна з Брэста танцавала ў розных калектывах. Аддаваць у мадэльную школу сваю трохгадовую дачку Аглаю (ласкава маці заве яе Глашай) яна не думала, але аднойчы ёй напісала іншая беларуска, якая раней вадзіла дачок займацца танцамі да Віталіны. Тая пераехала ў Кітай і цяпер дапамагае кітайскім агенцтвам шукаць дзяцей у Еўропе.

Ідэя падалася маці цікавай, і яна вырашыла паспрабаваць — падпісала для трохгадовай Глашы кантракт на тры месяцы і разам з дачкой прыляцела ў Ханчжоу.

Агенцтва аплачвае візы, пералёт, кватэру (Віталіну з Глашай падсялілі ў трохпакаёўку да яшчэ адной маці з чатырохгадовым дзіцём), таксі да месца здымкаў і назад, пералёты па Кітаі. Маці ж неабходна было самастойна аплачваць камуналку і харчаванне.

Здзівіла Віталіну тое, як праходзяць дзіцячыя паказы моды ў Кітаі — усё зусім не так, як у Еўропе. Шмат дарожак-подыумаў, па якіх дзяцей водзяць спецыяльныя памочнікі ці бацькі — з рознай хуткасцю, хто як можа. Дзецям дазваляюць быць з цацкамі ці нават з тэлефонам, есці прысмакі — галоўнае, каб не плакалі.

Гледачы ў залі сядзяць з планшэтамі. Яны могуць мацаць адзенне на дзіцяці, каб зразумець якасць. Калі ўсё падабаецца, адразу і замаўляюць анлайн.

Віталіна расказвае, што публіка робіць сабе перакусы: есць, п'е, а смецце кідае на падлогу — і гэта лічыцца нормай.

Здараліся і непрыемныя сітуацыі: падчас аднаго з паказаў Глаша стамілася, бо ўстала а сёмай раніцы, шмат гадзін працавала — зноў і зноў пераадзявалася і хадзіла па подыуме. Дзяўчынка проста села на падлогу, каб адпачыць пяць хвілін — і адна з жанчын пачала фатаграфаваць стомленае дзіця. Робіцца гэта дзеля таго, каб паказаць агенту, быццам дзяўчынка адмаўляецца працаваць.

Дарэчы, дзённы сон запланаваны толькі для дзяцей, якія ростам меншыя за 100 сантыметраў. Тое, што Глашы ён таксама патрэбны, арганізатараў здымкаў здзівіла.

Не вельмі прыемна было маці атрымліваць паведамленні, што Глашы неабходна схуднець, бо яна пачала выглядаць больш пульхнай, чым калі прыехала ў Кітай. Віталіне раілі даваць дачцэ менш цукру і сокаў, а часцей прапаноўваць гародніну.

Самыя доўгія здымкі цягнуліся 8,5 гадзін — адлік працоўнага часу пачынаецца з таго моманту, як мадэль сядае рабіць макіяж.

У вольны час маці з дачкой актыўна знаёміліся з Кітаем — ездзілі, напрыклад, карміць жырафаў ды гладзіць сланоў.

За месяц яны патрацілі тысячу даляраў. Ганарар Аглаі Віталіна не агучвае, але прызнаецца, што зарабілі яны ўсё ж больш, чым патрацілі. Маці піша, што ехалі па досвед, а не для таго, каб зарабіць.

Каментары6

  • Віталь
    25.04.2026
    А гэта не працоўная эксплуатацыя дзіцяці?
  • детский труд?
    25.04.2026
    это нормальо заставить ребенка работать по 8,5 часов в день? Органам соцопеки стоит проверить эту семью!
  • ЯНКА
    26.04.2026
    Пох, першае імя грэцкае, другое лацінскае, пры чым тутака Расея? Не Скабеевай яна ж дачку назвала.

Цяпер чытаюць

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца3

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Усе навіны →
Усе навіны

Каля мяжы з Беларуссю Расія пабудуе яшчэ адну АЭС4

Еўрасаюз не прывабіла прапанова Трампа аднавіць закупкі газу ў Расіі праз ЗША1

У Францыі знайшлі скрадзеныя гравюры Пабла Пікаса

На Алясцы рэспубліканцы могуць прайграць сенатарскі мандат праз блытаніну з прозвішчамі. Гэта схема даўно вядомая ў нашым рэгіёне4

Нашчадак яўрэяў са Слуцка, якога называюць магчымым сапернікам Вэнса на будучых прэзідэнцкіх выбарах ЗША: хто такі Джон Осаф21

У гродзенскай краме ў слоіку кансерваванага зялёнага гарошку заўважылі каларадскага жука8

Брат беларускай «Міс сусвет» памёр у Азербайджане — пасля падзення з вышыні ён змагаўся за жыццё амаль пяць месяцаў3

Аўстраліец пайшоў парыбачыць пасля трэніроўкі і выцягнуў сапраўдную «залатую рыбку»3

Швецыя ўводзіць памежны кантроль на межах з краінамі Еўрасаюза4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца3

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць