Грамадства88

Два беларусы абкрадвалі расійскія крамы і прадавалі здабычу каля заправак. Цягнулі і свініну, і каву, і нават твікс

Пасля затрымання беларусаў адпусцілі, і яны хуценька з'ехалі з Расіі, папрасіўшы асудзіць іх завочна.

Ілюстрацыйнае фота

Мажайскі гарадскі суд Маскоўскай вобласці завочна прызнаў двух беларусаў, Аляксандра Кудзеліча і Максіма Татарыновіча, вінаватымі ў крадзяжах з сеткавых крамаў «Пяцёрачка» і прызначыў кожнаму штраф памерам прыкладна $420. Прысуд вынесены 26 лютага 2026 года.

Паводле матэрыялаў справы, мужчыны прыехалі ў Маскоўскую вобласць на заробкі, але потым, як гаворыцца ў дакуменце, «адправіліся падарожнічаць» па рэгіёне. Калі грошы сталі заканчвацца, яны вырашылі красці прадукты з сеткавых крамаў — і дзеля ўласнага харчавання, і на перапродаж.

Першы раз напарнікі набралі поўныя сумку і заплечнік: дзевяць упаковак кавы Nescafe Gold, два батончыкі Twix, паштэт, тушонка «Сноў» (вырабленая, дарэчы, у Беларусі), піва і нарэзка італьянскай салямі. Ролі вызначылі загадзя: адзін бярэ тавар і складае ў сумку, другі сумку нясе.

Другі заход быў ужо чыста камерцыйны. У іншай «Пяцёрачцы» яны ўзялі толькі каву — 16 упаковак Nescafe Gold, чатыры кілаграмовыя пачкі зерневай EGOISTE NOIR і пяць упаковак растваральнай «Арабікі». Скрадзенае, як яны самі прызналі, потым прадавалі розным людзям на запраўках. Усяго за два разы беларусы вынеслі тавараў прыкладна на 30 тысяч расійскіх рублёў (каля €330).

На суд ні Кудзеліч, ні Татарыновіч не з'явіліся: паводле звестак суда, абодва ўжо знаходзяцца за межамі Расіі. Яны папрасілі разгледзець справу без іх, віну прызналі цалкам і заявілі пра раскаянне.

Суд прызначыў кожнаму па 30 тысяч расійскіх рублёў (каля €330) штрафу — агулам атрымалася ўдвая больш за кошт скрадзенага. Пытанне толькі ў тым, ці ўбачыць гэтыя грошы расійская казна — улічваючы, што абодва асуджаныя ўжо не ў Расіі.

Каментары8

  • Алкаш
    11.06.2026
    Колхоз "СССР-НКВД" навсегда. Ляхторат не даст соврать.
  • Indrid Cold
    11.06.2026
    “У маскаля скрадзенае - богам дадзенае” - беларуская народная прымаўка
  • бабёр
    11.06.2026
    Не кралі, а збіралі даніну.

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес18

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Усе навіны →
Усе навіны

Памятаеце гісторыю амерыканкі, якую трымалі ў коме пасля смерці, каб не спыняць цяжарнасць? Прайшоў год: што цяпер з дзіцем23

У чым прычына нашэсця жукоў пад Мінскам?1

Два мужчыны з мачэтэ напалі на наведвальнікаў гандлёвага цэнтра ў расійскім Краснадары4

У Мінздароўя расказалі пра стан пацярпелых ад удару дрона ў Бранскай вобласці1

У Польшчы грамадзяніну Грузіі выстаўленыя абвінавачанні ў забойстве мастака Сямёна Скрапецкага4

Цюменскую вобласць упершыню атакавалі ўкраінскія беспілотнікі, мэтай быў НПЗ3

Украінскія байцы паказалі сваіх баявых хвастата-пухнатых сяброў2

Сузаснавальнік Ubisoft Клод Гіё загінуў падчас крушэння самалёта ў Францыі

Алімпійскі прызёр Максім Недасекаў ажаніўся другі раз. Гэтым разам з Лалітай15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес18

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць