Грамадства1212

Мінск пагражае Кіеву «дзеяннямі ў адказ» пасля здарэння з аўтобусам у Бранскай вобласці

Беларусь пакідае за сабой права прыняць меры ў дачыненні да Украіны для абароны жыцця сваіх грамадзян, але ўцягнуць сябе ў ваенныя дзеянні не дазволіць. Пра гэта заявіў пастаянны паўнамоцны прадстаўнік Беларусі пры СНД Ігар Назарук.

Назарук падкрэсліў, што Мінск расцэньвае тое, што адбылося з аўтобусам у Бранскай вобласці, як наўмысную пагрозу бяспецы сваіх людзей, і гатовы выкарыстаць усе даступныя інструменты для рэагавання.

Што маецца на ўвазе, чыноўнік не ўдакладніў, але дадаў, што Беларусь не дазволіць уцягнуць краіну ў наўпроставыя ваенныя дзеянні.

Назарук падкрэсліў, што рэакцыя Мінска будзе стрыманай, але рашучай. «Хачу сказаць, што Рэспубліка Беларусь гэтым тэрактам не спужаецца, нас не ўцягнуць у нейкія ваенныя дзеянні. Але рашучы адпор [будзе]. У нас ёсць і сілы, і сродкі, і магчымасці. Я веру, што мы будзем дзейнічаць спакойна, але пры гэтым жорстка і ў інтарэсах не толькі нацыянальных, але і ў інтарэсах міру ў рэгіёне Вялікай Еўразіі», — сказаў ён.

17 чэрвеня, па версіі расійскага боку, украінскі беспілотнік самалётнага тыпу атакаваў у Бранскай вобласці Расіі аўтобус, які вёз дзіцячую футбольную каманду з Беларусі ў Геленджык на адпачынак. У выніку ўдару загінула жанчына, яшчэ восем чалавек атрымалі раненні. Адзін дзіцёнак і адзін дарослы знаходзяцца ў цяжкім стане. Украінскі бок дачыненне да атакі адмаўляе.

Каментары12

  • про
    19.06.2026
    [Рэд. выдалена]
  • %
    19.06.2026
    .... ў інтарэсах міру ў рэгіёне Вялікай Еўразіі
    О як - Вялікай Еўразіі !!!!!
    Як казаў герой славутага рамана Мастер и Маргарита - Готово дело, белая горячка
  • Оби ван
    19.06.2026
    Идиоты. Послали автобус с детьми через территорию откуда россияне запускают по Украине дроны, держат военный контингент у границы и наносят беспокоящие удары артиллерией. Уже масса свидетельств что россияне для избежания потерь среди военных перевозят свои силы гражданским пассажирским транспортом. Сама ситуация когда детей через зону боевых дествий везут и есть провокация. Это как автобус с детьми в Южный Ливан направить где идут боевые действия или на трассу Мариуполь Мелитополь где выносится пассажирский транспорт потому что используется для ротации российскими военными

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць