У прыгранічных Лельчыцах вучыліся разгортваць рухомыя пункты харчавання і рэчавага забеспячэння
У Лельчыцкім раёне прайшлі камандна-штабныя вучэнні па рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі, піша «Флагшток».

Сярод асноўных тэм — разгортванне пунктаў харчавання і забеспячэння насельніцтва, дэблакаванне пацярпелых, аказанне медыцынскай дапамогі, а таксама арганізацыя ўзаемадзеяння розных службаў.

Судзячы па апублікаваных раёнкай фатаграфіях, вучэнні не насілі маштабнага характару і ў асноўным тычыліся дзеянняў кіруючага складу МНС.

-
Літва палічыла фігуранта расследавання «Нашай Нівы» Скіндзерава пагрозай нацыянальнай бяспецы і збіраецца пазбавіць статусу ўцекача
-
У Віцебску на пешаходным пераходзе паставілі незвычайныя слупкі. Як яны працуюць?
-
Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну
Каментары