Грамадства88

«Гандляр зброяй Серых мог выкрасці Котава, каб здаць яго беларускім спецслужбам і заслужыць увагу Лукашэнкі» — Станіслаў Івашкевіч

Расследавальнікі сцвярджаюць, што былога беларускага чыноўніка і палітыка ў выгнанні Анатоля Котава перадалі расійскім спецслужбам каля ўзбярэжжа непрызнанай Абхазіі. Кіраўнік Беларускага расследавальніцкага цэнтра Станіслаў Івашкевіч патлумачыў «Белсату», чаму ён схільны лічыць знікненне Котава спланаваным выкраданнем.

Анатоль Котаў. Фота: Міра Лесялішская / Белсат

Івашкевіч кажа, што амаль усе фігуранты расследавання — людзі, звязаныя з беларускімі і расійскімі сілавымі структурамі, збройным бізнэсам, нават сама яхта — так ці інакш усе нітачкі вядуць да беларуса Юрыя Серых.

Гэта гулец на рынку гандлю зброяй, які набірае вагу, тлумачыць Івашкевіч.

Ці разумеў Котаў, што яхта збіраецца ў Сочы, хоць ён быў у міжнародным вышуку?

Івашкевіч гаворыць, што няма пацвярджэнняў таго, ці ўсведамляў Котаў, куды паплыве, і ці ведаў увогуле, што яны на яхце некуды паплывуць.

Тэарэтычна, калі Котаў прайшоў пашпартны кантроль, гэта не значыла, што ён збіраўся кудысьці ехаць. Гэта магло азначаць, што яхта прыехала з замежнымі пасажырамі, якія не прайшлі мытны кантроль. Каб зайсці да іх на борт (на гэтую яхту, напрыклад), яму трэба было прайсці мытны і памежны кантроль, нават калі б ён і не збіраўся з'язджаць.

Таксама ёсць некалькі сведчанняў, што ён быў па нейкай іншай прычыне без прытомнасці, калі яхта пад'ехала да абхазскага берага. Нехта кажа, што ён напіўся і спаў, іншыя крыніцы кажуць, што ён мог быць непрытомным па іншай прычыне.

Расійскія ўлады, як і беларускія, не прызнаюць, што Котаў у іх. І з аднаго боку, тое, што расійскія ўлады прымалі Котава, робіць яго забойства больш складаным. А з іншага боку, каля порта Ачамчыра, адкуль выехаў катар з памежнікамі, які забраў Котава, ёсць вялікі ўчастак зямлі, які належыць Віктару Шэйману. Там нічога не пабудавана, але, калі ўяўляць найгоршую версію, там можна закапаць труп, кажа Івашкевіч.

Івашкевіч лічыць, што найбольш верагодная версія — спланаванае выкраданне, хаця розныя версіі маюць права на існаванне, аднак яны пакідаюць пытанні.

Напрыклад, калі б гэта быў вывад агента, то тыя, хто гэта рабіў, разлічвалі, што журналісты дакапаюцца да таго, як знік Котаў. Гэта малаверагодна, мяркуе Івашкевіч, таму што сляды замяталі, і абсалютна не было відавочна, што журналісты змогуць дакапацца.

Да таго ж, яны засвяцілі невядомую раней істотную інфраструктуру па гандлі зброяй, па аплаце праз фірму, звязаную з Юрыем Серых. Таксама яны засвяцілі яхту, якая з высокай верагоднасцю належыць зараз Юрыю Серых.

Івашкевіч мяркуе: тое, што пры выкраданні Котава ўвогуле задзейнічалі гэтую інфраструктуру і раскрылі шмат з гэтай новай для расследавальнікаў структуры, можа сведчыць, што гэты Юрый Серых, як растучая зорка ў беларускім збройным бізнэсе, вырашыў зарабіць ачкоў, прывёзшы ў якасці трафея сваім шэфам узроўню Віктара Шэймана ці Лукашэнкі Котава, каб прыцягнуць да сябе ўвагу тым, што выманіў свайго знаёмага.

То-бок Серых мог ажыццявіць спецаперацыю і выкрасці Котава, каб здаць яго беларускім спецслужбам і заслужыць увагу Аляксандра Лукашэнкі, мяркуе Івашкевіч. 

Бо дзейнасць Котава была засяроджаная на спорце — як у Беларусі, так і пасля гэтага ў эміграцыі. І ён таксама адыграў ролю ў тым, што былі накладзеныя санкцыі на беларускіх спартсменаў (тых, якія выступалі ў падтрымку рэжыму), за ўдзел Беларусі ў нападзе на Украіну і за рэпрэсіі супраць іншых спартсменаў, якія ў свой час выступілі супраць.

У Івашкевіча спыталі пра тое, што нядаўна нібыта аднавіўся акаўнт Анатоля Котава ў тэлеграме, але праз некалькі хвілін знік. Ці ведае ён штосьці пра гэта? 

Івашкевіч адказаў, што яны ўжо праверылі: гэты тэлеграм належыць іншаму чалавеку ў Польшчы, які не мае дачынення да гісторыі.

Каментары8

  • Лол
    19.06.2026
    Занадта накручана. Навошта Котаў лётаў Турцыю сустрэцца з людзьмі, каторых ён ведаў як спецслужбістаў. Так робяць толькі самі спецслужбісты.
  • .
    19.06.2026
    Таму што пры перадачы даследавання тут з загалоўка БРЦ, OCCRP і DW зніклі словы "беларускі апазіцыянер" і была дададзена ацэнка "Але выкраданне ці інсцэніроўка?" І не ўсе падрабязнасці трапілі ў пераказ.
    Для чаго гэта рабілася, я не зусім усведамляю, але вынік такі, што чытачы, асабліва тыя, што вырашаюць па загалоўку і першаму абзацу, сышліся на версіі інсцэніроўкі і вываду агента.

    Таксама маглі паўплываць першыя каментарыі ад гэбні (нават фэйкавая "даведка" выступала), якая тыпова замазвае затрыманых накідамі "яны былі здраднікамі, агентамі".
  • ХВ
    19.06.2026
    Этому Ивашкевичу детективные романы бы писать. Необузданная какая-то фантазия...

Цяпер чытаюць

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку1

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

ГУР вызначыла расіян, датычных да ўдару па Камышавасе, дзе забілі як мінімум 55 чалавек8

Лідара кенійскай секты, які замарыў голадам 190 дзяцей, прысудзілі да 200 гадоў турмы

Акцёр з расійскага серыяла «Ранеткі» памёр ад курынай косткі ў горле1

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе39

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера9

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку1

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць