На фоне нявызначанасці адносна перамоў з Іранам прэзідэнт ЗША выправіўся ў Кэмп-Дэвід
Дональд Трамп правядзе палітычныя і стратэгічныя сустрэчы ў прэзідэнцкай рэзідэнцыі, паведаміў прадстаўнік Белага дома, паведамляе Радыё Свабода.

Фота: Chip Somodevilla / Getty Images
Паездка адбываецца ў той час, калі перамовы паміж Іранам і ЗША ў Швейцарыі, запланаваныя на 19 чэрвеня, былі адкладзены з-за эскалацыі баявых дзеянняў у Ліване, а тэрміны аднаўлення перамоў застаюцца нявызначанымі.
Прэзідэнты ЗША і Ірана раней падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні адносна спынення вайны на Блізкім Усходзе. Згодна з пагадненнем, Тэгеран і Вашынгтон маюць 60 дзён, каб дасягнуць канчатковага ўрэгулявання.
Каментары