Ежа11

«З’явіліся шанцы на выратаванне». Пякарня LЁN, якая абвясціла пра закрыццё, пакуль працягне працу

Дзякуючы вялікай падтрымцы наведвальнікаў і калег па сферы, у заснавальнікаў пякарні ўсё ж з’явіліся новыя шанцы змагацца за яе захаванне на тым жа месцы.

Пазаўчора з'явілася інфармацыя, што Мінску закрываецца папулярная пякарня «Лён» (LЁN). Пра спыненне працы ўстанова паведаміла на сваёй старонцы ў Instagram 18 чэрвеня. Апошнім рабочым днём праекта мелася стаць заўтра, аднак у пятніцу стала вядома: пакуль пякарня працягне працу і далей, піша Onliner.by.

Прычынай закрыцця стала скасаванне дамовы арэнды памяшкання на вуліцы Ракаўскай, 25/1. Па словах уладальнікаў, менавіта ў гэтым будынку размяшчалася вытворчасць — гэта значыць, закрываецца ўвесь праект, а не толькі аднайменная кавярня.

— Мы пяць месяцаў у судзе змагаліся за сваё права працягваць працу ў гэтым месцы, бо менавіта тут размешчана не толькі наша кавярня, але і вытворчасць, і скасаванне дамовы па сутнасці азначае гібель кампаніі. На жаль, учора мы прайгралі апеляцыйны суд, — паведамілі ў чацвер прадстаўнікі пякарні. Уладальнікі адзначылі, што прынялі рашэнне спыніць далейшую барацьбу, бо яна больш «не адпавядае тым каштоўнасцям і мэтам, дзеля якіх ствараўся праект».

Апошні дзень працы «Льна» быў запланаваны на 21 чэрвеня. Пасля гэтага ўстанова павінна была закрыцца для наведвальнікаў. Але ўчора стала вядома, што нядзеля — не апошні рабочы дзень «Лёну».

Дзякуючы вялікай падтрымцы наведвальнікаў і калег па сферы, у заснавальнікаў пякарні ўсё ж з’явіліся новыя шанцы змагацца за яе захаванне на тым жа месцы. Пра гэта расказала ўладальніца праекта Алена Казлоўская.

На старонцы ўстановы ўжо з’явіўся новы допіс з крыху больш добрымі навінамі, чым учора.

— Шчыра скажам: мы пакуль не ведаем, як будуць развівацца падзеі далей і колькі часу зможам працягваць працу ў бягучым фармаце. Але вельмі спадзяёмся, што ўсе працэсы будуць адбывацца ў межах заканадаўства і мы зможам своечасова паведамляць вам пра ўсе змены.

Каманда «Лёну» просіць паставіцца з разуменнем да чэргаў, затрымак і перабояў у асартыменце: установа ўжо была настроена закрывацца, а занадта шмат мінчан прыйшло з ёй развітвацца.

Таксама Алена Казлоўская патлумачыла, што перанос вытворчасці і кавярні ў іншае месца малаверагодны з-за многіх прычын. Фактычна пераезд будзе азначаць запуск праекта з нуля. «Гэта ўжо будзе не той «Лён»», — пракаментавала ўладальніца.

Каментары1

  • отлично
    20.06.2026
    иногда бывают и хорошие новости

Цяпер чытаюць

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца3

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Усе навіны →
Усе навіны

Прарасійскага актывіста з Латвіі, які ваяваў з бел-чырвона-белым сцягам, у Расіі прымусілі падпісаць вайсковы кантракт і адправілі на вайну6

Акцёра Расэла Брэнда прызналі вінаватым у сэксуальных злачынствах3

«Джэй Дзі, каханенькі!» Тролінг Эль-Саеда на адрас Вэнса завірусіўся ў сацсетках26

Каля мяжы з Беларуссю Расія пабудуе яшчэ адну АЭС4

Еўрасаюз не прывабіла прапанова Трампа аднавіць закупкі газу ў Расіі праз ЗША1

У Францыі знайшлі скрадзеныя гравюры Пабла Пікаса

На Алясцы рэспубліканцы могуць прайграць сенатарскі мандат праз блытаніну з прозвішчамі. Гэта схема даўно вядомая ў нашым рэгіёне4

Нашчадак яўрэяў са Слуцка, якога называюць магчымым сапернікам Вэнса на будучых прэзідэнцкіх выбарах ЗША: хто такі Джон Осаф21

У гродзенскай краме ў слоіку кансерваванага зялёнага гарошку заўважылі каларадскага жука8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца3

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць