Грамадства

Беларусу ў Расіі падкінулі наркотыкі, пратрымалі ў СІЗА два з паловай гады — і апраўдалі

У выніку ён атрымае каля 6000 еўра кампенсацыі.

Ілюстрацыйнае фота

Беларус Сяргей Данілевіч перабраўся ў Маскву яшчэ ў канцы 1990-х. Працаваў у будаўнічай сферы, быў намеснікам генеральнага дырэктара ў будаўнічай кампаніі.

6 ліпеня 2017 года Данілевіча арыштавалі ў Нефцякамску — горад у Башкартастане. На яго завялі крымінальную справу па частцы 2 артыкула 228 КК РФ — незаконныя набыццё і захоўванне наркотыкаў у буйным памеры. Сам Данілевіч сцвярджаў, што наркотыкі яму падкінулі супрацоўнікі паліцыі.

У СІЗА беларус правёў 2 гады 4 месяцы і 11 дзён.

За гэты час суд двойчы прызнаваў яго вінаватым — у маі 2018 года прысудзіў 3 гады 2 месяцы калоніі, у маі 2019‑га — 3 гады, — але абодва прысуды Вярхоўны суд Башкартастана скасоўваў і вяртаў справу на новы разгляд.

Канчаткова Данілевіча апраўдалі ў верасні 2020 года — сказалі, што ніякага злачынства ўвогуле не было.

Праз некалькі гадоў беларус падаў іск да Міністэрства фінансаў Расіі, патрабуючы кампенсаваць маральную шкоду. Нефцякамскі гарадскі суд прызначыў яму каля 6000 еўра кампенсацыі. З гэтым не пагадзіліся абодва бакі: беларус прасіў большую суму, Мінфін — меншую.

У скарзе Данілевіч апісваў умовы ўтрымання ў ізалятары часовага ўтрымання ў Нефцякамску, куды яго этапавалі на следчыя дзеянні: камера ў падвале, без вады і прыбіральні, без вентыляцыі і дзённага святла, з вокнамі, якія не адчыняюцца. Ён казаў, што пасля зняволення яго мучаюць пастаянныя галаўныя болі, бессань і павышаны ціск, а былая жонка не дае яму бачыцца з дзіцем.

Распад сваёй сям'і Данілевіч таксама звязваў з крымінальным пераследам. Суд, аднак, з гэтым не пагадзіўся: паводле рашэння, шлюб фактычна спыніўся яшчэ ў кастрычніку 2016 года — да затрымання, — а развод аформілі ў 2018-м.

18 верасня 2025 года Вярхоўны суд Башкартастана адхіліў абедзве скаргі і пакінуў суму без зменаў. Беларус атрымаў 6000 еўра.

Каментары

Цяпер чытаюць

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага26

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Усе навіны →
Усе навіны

Як беларускія лазеры дапамаглі даследаванням, за якія сёлета ўручылі Нобелеўскую прэмію па медыцыне4

Расійскіх агентаў падазраюць у пранікненні ў дамы фінскіх дэпутатаў. У аднаго пакінулі экскрэменты12

Названы нобелеўскі лаўрэат па фізіцы1

У Мінску пачаўся суд над ксяндзом Анатолем Парахневічам2

Былы кіраўнік нямецкай разведкі арыштаваны па падазрэнні ў шпіянажы8

Ганна Сялук захапіла траціну рэкламнага рынку Беларусі8

150 гадоў Яну Булгаку — майстру мастацкай фатаграфіі1

«Або на 15 гадоў, або трэба будзе дапамагчы краіне». Былы палітвязень заяўляе, што яго завербаваў КДБ і адправіў у Польшчу выконваць заданні21

Маскоўскае РУУС Мінска засталося без начальніка3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага26

Герой Беларусі Марына Васілеўская нарадзіла дачку ад касманаўта Алега Навіцкага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць