Грамадства1010

Вучэбка ў Пскове, абяцанне ануляваць крэдыты і судзімасці, але ні слова пра самае важнае. Як беларусаў вярбуюць на вайну

У мясцовых чатах у вайберы рассылаюць прапановы падпісаць кантракт з Міністэрствам абароны Расіі — за гэта аўтаматам абяцаюць 35 тысяч даляраў на рукі, а таксама ануляванне крэдытаў і судзімасцяў. 

Скрыншоты з адной з лакальных суполак, дзе і з’явілася прапанова пра найміцтва для беларусаў

Прапановы рассылаюць з беларускага нумара, падпісанага «Міхаілам». Да згаданага ў «вакансіі» тэлефона прывязаны профіль ва УКантакце жыхара Віцебскай вобласці Анатоля Багданава. На яго старонцы нумар дагэтуль пазначаны як кантакт для сувязі. Раней жа ён быў зарэгістраваны на грамадзянку Ганну В.

Па інфармацыі, якую «Наша Ніва» атрымала ад «Белпола», ураджэнец Полацка Багданаў меў судзімасць па артыкуле 380 КК (падробка дакументаў). 

Анатоль Багданаў. Фота са старонкі ва УКантакце

У перапісцы з журналістам «Нашай Нівы» так званы «Міхаіл» расказаў, што прадстаўляе сайт easykontrakt.com і што Міністэрства абароны Расіі мае патрэбу ў цэлым букеце спецыялістаў — па яго словах, «ад стралкоў, снайпераў, сапёраў, механікаў, кіроўцаў, радыётэлефаністаў да кладаўшчыкоў, санітараў і тых, хто будзе кідаць гранаты». Для ўсіх гэтых кірункаў прадугледжваецца навучанне, якое адбываецца ў Пскове.

«Пачаць праходзіць медкамісію можна хоць сёння. Пражыванне, харчаванне, транспарт і супрацоўніка (суправаджаючага — НН) мы выдзяляем, — удакладніў суразмоўца. — Кантракт вы падпішаце ў пункце адбору».

Расцэнкі за службу па кантракце на сайце easykontrakt.com. Для службы прыдатныя кандыдаты ва ўзросце ад 18 да 64 год

На просьбу паказаць узор кантракта «Міхаіл» адмовіў. 

Калі мы мужчыну пазванілі голасам, ён зноў прадставіўся Міхаілам, абазначыўшы, што ён а-ля менеджар у справе пастаўкі беларусаў у Расію. Праца гэтая была распачатая ім «паўгода таму».

«Гэта не нейкі Вася ці Валера з Украіны, гэта дзяржаўны кантракт, усё сур’ёзна».

На пытанне пра ўсведамленне адказнасці патэнцыйнага адпраўлення беларусаў на вайну, суразмоўца адпрэчыў, што «ніхто ж нікога не прымушае, усё добраахвотна». А таксама дадаў, што «не хоча палітычных размоваў». На гэтым дыялог скончыўся.

Кантакт менеджара ад Мінабароны Расіі ў тэлеграме

У аб’яве пішуць, што прапанова «не з’яўляецца наёмніцтвам». Аднак у крымінальным кодэксе Беларусі пакаранне за ўдзел у баявых дзеяннях за мяжой рэгулюецца двума асноўнымі артыкуламі — 133 і 361‑3 — і прадугледжвае да сямі гадоў пазбаўлення волі, калі мэтай мелася фінансавая ўзнагарода.

Аналіз адкрытых звестак паказвае, што тэрмін жыцця ў расійскіх штурмавых падраздзяленнях складае ад двух тыдняў да пары месяцаў. Страты расійскай арміі вельмі вялікія. Па стане на 5 чэрвеня былі вядомыя імёны 225 019 расійскіх вайскоўцаў, якія загінулі. Статыстыка спраў аб спадчыне дае падставы меркаваць, што агульная колькасць забітых перавысіла 352 тысячы чалавек. Пра гэта вярбоўшчыкі, у тым ліку і Міхаіл, не кажуць.

Вось нядаўнія рэальныя гісторыі беларусаў, якія завербаваліся на вайну ва Украіну:

На вайне ва Украіне загінуў мінскі амапавец

19‑гадовы курсант Акадэміі МУС набіў сабе на лбе мішэнь і паехаў штурмаваць Запарожжа

18‑гадовы курсант Вайсковай акадэміі з Ляхавіч нікому нічога не сказаў, забраў дакументы і паехаў ваяваць за Расію. Цяпер па ім плачуць

Малады смаргонскі шчыпач звольніўся з «Кранаспана» і паехаў штурмаваць Купянск — цяпер маці шукае, як атрымаць магільныя

Памятаеце беларуса-небараку, якога армяне прадалі на фронт? Украінцы выменялі яго

Каментары10

  • не, наша краіна, ў нас наша ёсць
    11.06.2026
    Типок Вагнерок, не, наша краіна, ў нас наша ёсць, мы за яе і клапоцімся. Грамадзянскую вайну і пакуты Беларусаў трэба спыняць ХУТКА!! Трамп-Пазьняк з Валетам працуюць на аўстрыйскай дамовай дзеля РБ, І МЫ ПАВІНЫ ЯЕ ЦАЛКАМ ПАДТРЫМАЦЬ, НЕ ДАЗВОЛІЦЬ драпежнай ІМПЕРЫІ НАС стравіць зноўку ! Трэба хутка выскачыць з імперскага маскоўскага азіяцкага свету назаўсёды, праз Трампа біг діл
  • Крынж
    11.06.2026
    Нічога, у наступным жыцці рэінкарнуецца ў дзятла.
  • Дед Старосед
    11.06.2026
    Подскажите, по какому точно закону можно через Российскую Федерацию снять с себя судимости в Беларуси? Лучше напечатайте про это в газете.

Цяпер чытаюць

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі31

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Лідара кенійскай секты, які замарыў голадам 190 дзяцей, прысудзілі да 200 гадоў турмы

Акцёр з расійскага серыяла «Ранеткі» памёр ад курынай косткі ў горле1

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе38

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера9

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

Беларусы сабралі тры тысячы налепак ад бананаў

Трамп расказаў пра новыя кантакты ў справе ўрэгулявання канфлікту ва Украіне

У Вільні завяршаецца рэстаўрацыя Вострай брамы. Знакамітая «Пагоня» на фасадзе кардынальна змяніла колер9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі31

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць