Вайна88

Дзень Расіі: гараць НПЗ у Ніжнякамску, завод каўчуку ў Тальяці і аб'ект у Сімферопалі

У ноч на 12 чэрвеня анексаваны Крым і рэгіёны Расіі былі атакаваныя ўдарнымі ўкраінскімі беспілотнікамі, у выніку чаго ўзніклі пажары на ЦЭЦ і хімічных прадпрыемствах.

У Сімферопалі пасля масіраванай атакі БПЛА ўспыхнуў пажар у раёне мясцовай ЦЭЦ. У горадзе зафіксаваны перабоі з электразабеспячэннем.

Моцныя выбухі таксама чуліся ў Сімферопальскім раёне (у прыватнасці ў вёсках Данское і Мар’іна), а таксама ў Ніжнягорскім і Чырванагвардзейскім раёнах паўвострава. Акрамя таго, паведамлялася пра працу супрацьпаветранай абароны і выбухі ў раёне вайсковага аэрадрома «Сакі», піша «Украінская праўда».

Паралельна пад удар беспілотнікаў трапіла прамысловая зона горада Тальяці Самарскай вобласці РФ. Там пасля серыі выбухаў узніклі пажары на тэрыторыі завода «Тальяцікаўчук», а над прадпрыемствам падняўся густы чорны дым.

Гэты хімзавод з’яўляецца стратэгічным аб’ектам, бо вырабляе сінтэтычны каўчук для шынавай прамысловасці, гуматэхнічныя вырабы і высокаактанавыя паліўныя дабаўкі для вайсковай тэхнікі.

Таксама ў ноч беспілотнікі атакавалі нафтаперапрацоўчы завод «Ніжнякамскнафтахім» у Рэспубліцы Татарстан. Завод выпускае больш за 120 відаў прадукцыі. Асноўным відам прадукцыі прадпрыемства з’яўляюцца сінтэтычныя каўчукі і пластыкі.

12 чэрвеня ў Расіі адзначаюць нацыянальнае свята — Дзень Расіі.

Каментары8

  • Т
    12.06.2026
    Дзякуй! Вельмі добрыя навіны!
  • Джага-джага
    12.06.2026
    То движ, як Макс К спяваў.
  • Віншую Старшыню Сі
    12.06.2026
    Слава расіі ў складзе Кітая!

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік12

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў18

Расія забыла пра «дэмілітарызацыю» і «дэнацыфікацыю» ў працэсе перамоў з Украінай29

Кітайскі BYD кідае выклік Rolls-Royce: паказаў электрычны лімузін для звышбагатых2

Прыгоды беларуса ў Аўстрыі: арыштавалі за крадзяжы ў складзе банды, спачатку лічылі палякам, а пасля ледзь не выслалі ў Беларусь4

У Расіі экс-міністра родам з Беларусі асудзілі паўторна — яму сядзець яшчэ 14 гадоў3

Беларусаў абаранілі ад схаваных плацяжоў за інтэрнэт. Што зменіцца?

Выбар невялікі. Якую кватэру ў Мінску можна зняць за 1000 рублёў у месяц?4

Заснавальнікі «Контэ» браты Байко пашыраюць свой бізнэс у сельскай гаспадарцы3

Людзі ў шоку ад дзяржынскіх яек у краме. Фабрыка патлумачыла, што здарылася18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік12

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць