Спорт11

ФІФА запатрабавала ад зборнай Гаіці змяніць дызайн формы за некалькі дзён да старту чэмпіянату свету

Усё з-за батальнай сцэны на ёй.

На форме, якая выкарыстоўвалася ў двух перадтурнірных таварыскіх матчах, былі змешчаны ілюстрацыя бітвы пры Верцьеры 1803 года, што забяспечыла незалежнасць Гаіці, а таксама дзяржаўны сцяг краіны.

Фота: Leonardo Fernandex / Getty Images

Аднак рэгламент міжнароднай федэрацыі забараняе размяшчаць на экіпіроўцы любыя палітычныя, рэлігійныя або асабістыя пасланні і лозунгі.

ФІФА палічыла, што некаторыя візуальныя элементы могуць па-рознаму інтэрпрэтавацца ў рамках яе рэгламенту адносна экіпіроўкі, і ў выніку запатрабавала ўнесці змены ў дызайн.

Зборная Гаіці гуляе на чэмпіянаце свету ў адной групе з Бразіліяй, Шатландыяй і Марока. Свой першы матч яна правядзе з Шатландыяй у ноч на нядзелю. Пачатак а 4‑й раніцы па Мінску.

А наогул гэта першынство другое для Гаіці. Упершыню на чэмпіянаце свету гэта карыбская зборная згуляла ў 1974 годзе, але прайграла ўсе тры паядынкі ў групе.

Каментары1

  • .
    11.06.2026
    Іх смі паведамляюць, што гаіцяне так спрабавалі адлюстраваць, сіне-чырвоны флаг, але выклікалі асацыяцыі з Польшчай. У 1803 паўбрыгады палякаў у складзе французкага корпуса падаўлялі паўстанне. Частка тых легіянераў, што выжылі пасля ліхаманак перайшла на бок гаіцян. Іх нашчадкі сустракаліся з Янам Паўлам ІІ, калі ён прыязджаў туды.

Цяпер чытаюць

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі гарыць адзін з найбуйнейшых НПЗ12

У сям’і Цепляковых, дзе дачка-вундэркінд у 9 гадоў паступіла ва ўніверсітэт, нарадзілася дзясятае дзіця. Яму далі незвычайнае імя12

ФБР абвінаваціла Паўночную Карэю ў крадзяжы больш як 6 мільярдаў даляраў з Binance7

Пекла можа выглядаць зусім не так, як мы думаем. Пра новы раман Югасі Каляды4

Чаму нашы адбіткі пальцаў унікальныя? І што яшчэ можа нас ідэнтыфікаваць1

Бацькі з Крэмніевай даліны плацяць па $60 тысяч за школы без гаджэтаў. Чаму яны не хочуць для сваіх дзяцей тэхналогій, якія самі ствараюць?

Назвалі самыя страшныя фільмы жахаў9

Вайсковец, якога ўпершыню эвакуявалі з баявой пазіцыі дронам, стаў Героем Украіны

Прэзідэнт Фінляндыі расказаў, якія пасланні ад Украіны перадаў Пуціну падчас размовы з ім3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць