Спорт55

Найлепшага футбольнага арбітра Афрыкі не пусцілі ў ЗША на чэмпіянат свету. Падвяло грамадзянства

За некалькі дзён да старту чэмпіянату свету па футболе ў ЗША ўзнік візавы скандал. Амерыканская іміграцыйная служба адмовіла ва ўездзе самалійскаму арбітру Амару Артану, які быў уключаны ФІФА ў спіс суддзяў турніру.

Амар Артан

Як паведамляецца, Артан прыбыў у міжнародны аэрапорт Маямі з дыпламатычным пашпартам, аднак яму адмовілі ва ўездзе без тлумачэння прычын і адправілі зваротным рэйсам у Стамбул.

Артан стаў першым у гісторыі арбітрам з Самалі, які атрымаў прызначэнне на фінальную стадыю чэмпіянату свету. У 2025 годзе ён быў прызнаны найлепшым арбітрам Афрыкі паводле версіі Афрыканскай канфедэрацыі футбола (CAF) і судзіў фінальны матч афрыканскай Лігі чэмпіёнаў паміж клубамі «Пірамідс» з Егіпта і «Мамелодзі Сандаўнз» з ПАР.

Самалі ўваходзіць у пералік краін, грамадзяне якіх трапляюць пад амерыканскія візавыя абмежаванні. Нягледзячы на наяўнасць дыпламатычнага пашпарта, выключэнне для Артана, як паведамляецца, зроблена не было.

Раней з падобнымі цяжкасцямі сутыкнулася зборная Ірака. Яе нападнік Аймен Хусейн пасля прыбыцця ў Чыкага быў затрыманы для дадатковай праверкі. Паводле звестак прадстаўнікоў каманды, допыт доўжыўся каля сямі гадзін, пасля чаго футбалісту ўсё ж такі дазволілі ўезд.

У той жа час фатографу іракскай зборнай пашанцавала менш: пасля больш чым дзесяці гадзін праверкі яму адмовілі ва ўездзе і выслалі з краіны.

Праблемы з атрыманнем амерыканскіх віз узніклі і ў шэрагу прадстаўнікоў футбольнай зборнай Ірана, у тым ліку ў кіраўніцтва нацыянальнай федэрацыі.

Чэмпіянат свету па футболе 2026 года стартуе 11 чэрвеня ў ЗША, Канадзе і Мексіцы. Упершыню ў гісторыі ён праводзіцца адразу ў трох краінах, і ў ім зноў жа ўпершыню ўдзельнічаюць ажно 48 зборных.

Каментары5

  • Цикава
    09.06.2026
    Ого к нябесным людзям захацеу, сядзи у сваей РБ и не дуры галавы. Ты же не цихан. Ой яны пра Самали, ааа
  • Сцяпан
    09.06.2026
    Падвяло не грамадзянства. Падвёў расізм.
  • Нахабства
    09.06.2026
    Гэта нахабства - выдаваць дыпляматычны пашпарт футбольнаму арбітру. Проста памежныя ўлады прыпухлі ад гэтага. Ехаў-бы па звычайнаму пашпарту, можа, было-б дадатнае рашэньне на ўезд.

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

У «Вялікім камені» пабудуюць стылёвы жылы комплекс. Вось якія цэны8

У Мінску адкрыюць новую вуліцу да канца года

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць