У сувязі з правядзеннем ААТ «Банкаўскі працэсінгавы цэнтр» тэхналагічных работ у ноч на 12 чэрвеня ў перыяд з 03:00 да 04:30 магчымыя часовыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў банкаўскіх картак.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»
Пра магчымая праблемы на сваіх афіцыйных сайтах паведамілі Беларусбанк, Белінвестбанк, Парытэтбанк, Банк РРБ, Банк ВТБ.
У названы прамежак часу могуць быць недаступныя аперацыі ў гандлёва‑сэрвіснай сетцы, пунктах выдачы наяўных, банкаматах і прыладах самаабслугоўвання банкаўскіх устаноў. Кліентам рэкамендуюць загадзя ўлічыць магчымыя абмежаванні пры планаванні плацяжоў і зняцця наяўных.
«Спасибо, Лена! Продолжайте вести наблюдение». Афіцэр, які пісаў Харысавай, пасвіўся ў чатах палітэміграцыі, а некаторым дзяўчатам нават прапаноўваў абмяняцца нюдсамі
Каментары