Эканоміка22

Пайшла ў банкруцтва найстарэйшая турыстычная арганізацыя Беларусі

Эканамічны суд Мінска прызнаў кампанію «Беларускі спадарожнік» банкрутам і прыняў рашэнне аб яе ліквідацыі. План завяршэння працэдуры крэдыторы павінны ўзгадніць да лютага 2027 года, піша выданне «Белорусы и рынок».

Фота: «Яндэкс-Карты»

Заяву аб банкруцтве ў лютым 2026 года падала падатковая інспекцыя. Паводле матэрыялаў справы, запазычанасць прадпрыемства перад бюджэтам складала 8,1 тысячы рублёў. Пры гэтым кампанія не мела актываў, не вяла гаспадарчай дзейнасці і з сярэдзіны 2023 года заставалася без кіраўніка.

Падчас працэдуры эканамічнай неплатаздольнасці антыкрызісны кіраўнік выявіў, што агульная запазычанасць перад усімі крэдыторамі набліжаецца да 75 тысяч рублёў. Адзіным выяўленым актывам аказалася доля ў кампаніі «Бюро», ацэненая ўсяго ў 72 рублі.

«Беларускі спадарожнік» быў правапераемнікам Бюро міжнароднага маладзёжнага турызму «Спадарожнік», створанага ў 1958 годзе. У савецкі час арганізацыя фактычна была манапалістам у сферы міжнароднага і ўнутранага маладзёжнага турызму.

Пасля распаду СССР беларускаму боку ўдалося захаваць кантроль над рэспубліканскім падраздзяленнем, нягледзячы на прэтэнзіі з Масквы. У сярэдзіне 1990‑х гадоў прадпрыемства было перададзена пад кіраванне Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі.

Каментары2

  • Ёсік
    08.06.2026
    Акрамя прыгожых фотак, натоўпам прыгоннай моладзі пад ЧЗ анучамі, і незразумелай палітыкі, нічога той рукас.акі брсм не можа, нават, турызм заваліў. Толькі ўласьнік можа нешта рабіць, які ведае кошт грашыма, а ўсе лукашыскія прызначэнцы прыходзяць пасядзець, перасядзець, мо стрэліць да качанавай намесьнікам патрапіць, а ўсё астатняе гары яно гарам.
  • Так
    09.06.2026
    Ёсік, безумоўна, сучасныя шарыкавы і швондзеры, як і іх папярэднікі 100 гадоў таму, нічога не ўмеюць, акрамя як адабраць, падзяліць і "кіраваць". Прыкра ў гэтым ўсім тое, што ўсё больш моладзі бачыць у падобных дзяржаўных арганізацыях прыемлімы для іх сацыяльны ліфт. Маўляў, "Ну, а што тут такога?"

Цяпер чытаюць

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»6

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»

Усе навіны →
Усе навіны

Маці паскардзілася на траўмы 5‑гадовага сына ў псіхіятрычнай бальніцы Гомеля. Што адказалі дактары4

«Гэтая хімічная атака ледзь не загубіла». У Гомелі масава скардзіліся на смурод у цэнтры горада

25‑гадовага каардынатара IT-праектаў па вяртанні з Польшчы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»9

У Бабруйску мужчына з інваліднасцю па зроку выпадкова выпіў растваральнік1

На праспекце Незалежнасці ў сталіцы двое 17‑гадовых падлеткаў на матацыкле ўрэзаліся ў аўтамабіль2

«Не марнуйце час». Кампанія праехала 22 кіламетры ў рэстаран пад Гроднам, заплаціла за ўваход у яго, але засталася галоднай6

Шалёна папулярная мінская блогерка патраціла на святкаванне дня нараджэння амаль $16 тысяч57

Закопвалі майткі, смаркаліся, вынаходзілі пісуар без пырскаў і наступалі на змей — за што раздалі Шнобелі-20264

Цела Раткі Младзіча прывезлі ў Сербію ўрадавым самалётам6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»6

26‑гадовага супрацоўніка элітнага падраздзялення мытні асудзілі на 16 гадоў па наборы палітартыкулаў. Сярод іх і «здрада дзяржаве»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць