Грамадства88

У Брэсце верніцу адправілі ў ізалятар за велікодныя размовы з мінакамі на вуліцы

У Брэсце сілавікі затрымалі 23‑гадовую хрысціянку-баптыстку Наталлю Бандарук. Дзяўчыну адправілі ў ізалятар часовага ўтрымання, піша «Хрысціянская візія». Сілавікі вылічылі яе па інстаграме. 

23‑гадовую хрысціянку-баптыстку Наталлю Бандарук абвінавачваюць у правядзенні «нелегальнага мітынгу» за тое, што ў дзень Вялікадня яна разам з сябрамі размаўляла на вуліцы з мінакамі пра рэлігійнае свята і паказвала адпаведныя карціны.

Гісторыя пачалася яшчэ 12 красавіка на папулярнай пешаходнай вуліцы Савецкай. Тады міліцыя спакойна праходзіла міма і не мела ніякіх прэтэнзій да вернікаў. Аднак праз два месяцы пасля публікацыі фотаздымка ў інстаграме Наталлю выклікалі на допыт, які доўжыўся больш за тры гадзіны: ад дзяўчыны ў грубай форме і з пагрозамі патрабавалі «здаць» імёны іншых удзельнікаў вулічнай сустрэчы, пасля чаго ў кайданках павезлі ў ІЧУ.

Аднадумцы дзяўчыны заяўляюць, што гэта не быў пікет. Наталля Бандарук з’яўляецца сястрой былога палітвязня Данііла Бандарука.

P. S. Пазней «Хрысціянская візія» апублікавала інфармацыю, што «Наталля Бандарук ужо на свабодзе — яна паведаміла ў сацсетках, што з ёй усё добра, і няма патрэбы пісаць лісты ці падымаць нейкую паніку».

Каментары8

  • Владислав
    11.06.2026
    І ніхто не здзіўлены: беларускі рэжым працягвае пераследаваць хрысціян.
    Хрысціянскія запаведзі — «Не забівай», «Не крадзі», «Любі бліжняга» — спецыяльна забаронены.
    Гэтыя запаведзі дыскрэдытуюць расійскую армію і групу «Вагнер».
  • Алесь.
    11.06.2026
    Шаноўная рэдакцыя НН. Дашліце гэтую нататку пра рэпрэсіі супраць верніцы-баптысткі шаноўнаму Джону Пёрсэлу Коўлу. На ангельскай мове.
    Коўл жа яшчэ паедзе ў Менск, мабыць?
  • Gar
    11.06.2026
    Алесь., пастару Грэму так сама варта накіраваць.
    Соцсеткі есць што ў Коўла што ў Грэма. А вось англамоўнай версіі НН нажаль няма.
    Замест навін па расейскай добра было б ка б была англамоўная версія.

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес74

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Усе навіны →
Усе навіны

Дзе ў Еўропе самая чыстая вада для купання? Апублікаваны новы рэйтынг пляжаў

Літва палічыла фігуранта расследавання «Нашай Нівы» Скіндзерава пагрозай нацыянальнай бяспецы і збіраецца пазбавіць статусу ўцекача18

Міністр фінансаў ЗША называў Зяленскага «містэр Бін пад крэкам»31

Беларусы дзеляцца фота буслоў, якія заходзяць да іх у двор у госці2

Нідэрланды разграмілі Швецыю1

Зараз і беларускіх акцёраў будуць русіфікаваць — праз ВГІК14

Кучма і Юшчанка таксама адмовіліся ад польскіх ордэнаў14

У Віцебску на пешаходным пераходзе паставілі незвычайныя слупкі. Як яны працуюць?4

Трамп папракнуў Мелоні дрэннымі вынікамі ў Італіі, тая знайшла, што адказаць8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес74

Сяргей Ціханоўскі перабраўся жыць у Лос-Анджэлес

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць