Вайна

Найлепшы адказ на правакацыю Расіі з беспілотнікам — адпраўка Украіне ракет і дронаў далёкага радыуса дзеяння — WSJ

Газета Wall Street Journal апублікавала рэдакцыйны артыкул з заклікам да Адміністрацыі прэзідэнта Джо Байдэна адказаць на нядаўні інцыдэнт з амерыканскім беспілотнікам MQ-9 Reaper адпраўкай Украіне ракет далёкага радыуса дзеяння.

Тлумачачы такую пазіцыю, выданне адзначае, што рашэнне расійскіх вайскоўцаў атакаваць амерыканскі дрон у нейтральнай паветранай прасторы сведчыць пра намер Крамля ісці далей у сваіх агрэсіўных дзеяннях.

Беспілотнік MQ-9 Reaper разбіўся ў Чорным моры непадалёк ад Крыма пасля таго, як яго перахапіў расійскі знішчальнік. Улады ЗША кажуць, што самалёт ВПС Расіі скідаў на амерыканскі апарат паліва, а затым сутыкнуўся з яго прапелерам. Міністэрства абароны Расіі сцвярджае, што сутыкнення не было і апарат упаў сам па сабе.

«Некаторыя папярэджваюць, што гэты эпізод нагадвае пра рызыку вайны паміж ЗША і Расіяй, і таму трэба адмовіцца ад падтрымкі Украіны. Але дрон дзейнічаў у міжнароднай паветранай прасторы, а Пуцін хоча зрабіць Чорнае мора сваёй прыватнай воднай прасторай,— піша Wall Street Journal. — Расія можа пайсці на эскалацыю, але гэтая сітуацыя пацвярджае, што Пуцін — агрэсар і што ягоныя амбіцыі не абмяжоўваюцца Украінай».

На думку журналістаў выдання, цяпер у Байдэна ёсць больш прычын пайсці на дзеянні, якія «ён павінен быў распачаць ужо вельмі даўно: даць Украіне зброю для перамогі». Да яе Wall Street Journal адносіць тактычныя ракеты, якія дазваляюць наносіць удары ў глыбокім тыле расійскіх пазіцый, а таксама самі дроны MQ-9 Reaper.

Аўтары рэдакцыйнага артыкула сцвярджаюць, што адной з прычын адмовы Вашынгтона даць Украіне такія апараты былі асцярогі, што яны трапяць у рукі да расіян, якія выкрадуць тэхналогіі. Але цяпер расійскія вайскоўцы спрабуюць вылавіць абломкі дрона з Чорнага мора, а ў Пентагоне кажуць, што нічога каштоўнага ў ім ужо не засталося пасля мер, прынятых ЗША.

«Гэта паказвае, што рызыка, звязаная з перадачай MQ-9 Украіне, ёсць, але яе пераважваюць перавагі платформы, якая больш за дзень можа заставацца ў паветры і праводзіць разведку на вялікіх адлегласцях», — сказана ў артыкуле.

Аўтары артыкула працягваюць: «Адміністрацыя Байдэна будавала палітыку ў дачыненні да Украіны з улікам уласнай боязі ў дачыненні да таго, як адрэагуе [прэзідэнт Расіі], але крушэнне дрона — апошні доказ, што Пуцін гатовы ісці на любую рызыку, якая, як ён лічыць, можа сысці яму з рук».

«Байдэн можа пакінуць гэта без наступстваў і задаволіцца ўласнай стрыманасцю. Але яму не спадабаюцца рашэнні, якія давядзецца прымаць у выпадку, калі Расія пойдзе на эскалацыю і саб'е самалёт, кіраваны амерыканскімі вайсковымі пілотамі», — заключае выданне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 26‑гадовую беларуску Веру, якую прадалі на органы ў М'янму

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску п'яны ветэрынар залез у РНПЦ неўралогіі і сцягнуў заплечнік з печывам1

Колькі часу беларусы чакаюць міжнародную абарону ў Польшчы і ці зацягнецца працэс яшчэ больш?3

«Беларусы як з ланцуга сарваліся». У краіне пачалі перапрадаваць цацкі з «Кідс Міла»12

Вядучыя сусветныя СМІ адмовіліся падпісвацца пад новымі правіламі Пентагона. Ім пагражае пазбаўленне акрэдытацыі2

З беларускай драўніны пабудаваная не толькі Рыга, але і палацы ў Брытаніі

Офіс Ціханоўскай сапраўды разглядае пераезд у іншую краіну. Найперш — у Польшчу51

Вайскоўцы заявілі аб захопе ўлады на Мадагаскары. У адміністрацыі прэзідэнта сцвярджаюць, што ён застаецца на пасадзе2

У Беларусі ўпершыню з’явілася вакцына, якую бацькі чакалі гадамі. Па шалёным кошце, але раскупілі яе ў момант9

МЗС Украіны выдала заяву ў сувязі з рэпрэсіямі па «справе Гаюна»29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 26‑гадовую беларуску Веру, якую прадалі на органы ў М'янму29

Што вядома пра 26‑гадовую беларуску Веру, якую прадалі на органы ў М'янму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць