Здароўе1616

Па ўсёй Беларусі на тыдзень спынілі правядзенне планавых абортаў

Міністэрства аховы здароўя Беларусі праводзіць прафілактычную акцыю, падчас якой на тыдзень прыпыняюцца планавыя аборты па ініцыятыве жанчыны.

Акцыя «Тыдзень без абортаў» праходзіць з 14 па 21 кастрычніка.

Планавыя аборты па жаданні жанчыны ў гэты час па ўсёй краіне часова не праводзяць. Выключэнне — аборты па медыцынскіх паказаннях, пацверджаных дактарамі.

Мінздароўя тлумачыць гэту ініцыятыву як час, калі жанчына можа спакойна абдумаць сваё рашэнне, атрымаць падтрымку і інфармацыю.

У рамках акцыі ў медыцынскіх установах праходзяць кансультацыі па пытаннях аховы мацярынства, планавання сям'і і бяспечных родаў. Медыкі нагадваюць аб магчымых наступствах хірургічнага перарывання цяжарнасці, сярод якіх: рызыка бясплоддзя, ускладненні пры будучых родах.

Спецыялісты кажуць, што аборты — вельмі сур'ёзны крок, на які можна вырашыцца, толькі старанна ўсё абдумаўшы. Лепшай прафілактыкай яны называюць пісьменнае планаванне цяжарнасці і выкарыстанне сучасных метадаў кантрацэпцыі.

Каментары16

  • Вось так
    15.10.2025
    Рпцшны талібан.
  • Усё як заўжды
    15.10.2025
    Калі б хацелі павялічыць нараджальнасць, то знялі б абмежаванні на сурагатнае мацярынства для грамадзян Беларусі ды дазволілі б прыватныя радзільныя дамы. Але ж у нас як заўжды: шукаюць, што б яшчэ забараніць, а не што дазволіць.
  • пісьменнае планаванне цяжарнасці?
    15.10.2025
    [Рэд. — Дзякуй за заўвагу]

    [Зрэдагавана]

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Усе навіны →
Усе навіны

У Калінкавічах да Дажынак у парку паставілі фэйкавую «Кацюшу» ФОТАФАКТ8

Зборная Беларусі атрымала першую перамогу ў сёлетняй Лізе нацый. І адразу разгромную10

«Жаночая піўная» ў Мінску пратрымалася на энтузіязме і расіянках толькі паўгода. Цяпер шукаюць інвестара24

Журналістка ў Вільні паспрабавала паразмаўляць з удзельнікам акцыі супраць міграцыі ў Літву. Аказалася, што ён не гаворыць па-літоўску ВІДЭА36

«Рыхтуюцца новыя справы». Як адбываюць 15‑гадовыя тэрміны былыя маёры КДБ Акінчыцы3

Уэльс запатрабаваў у Лондана такіх жа правоў, якія мае Шатландыя

На змену «Азэмпіку» хутка можа прыйсці новы прэпарат2

Папулярныя тварожныя сыркі Feelin хутка знікнуць з крамных паліц5

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву6

Што цяпер з італьянскімі візамі? Масавыя адмовы? Турфірмы называюць альтэрнатыву

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць