Грамадства22

Больш чым адну сажалку на прыватных участках капаць забароняць

У Беларусі прапануюць забараніць уладкаванне больш чым адной сажалкі на тэрыторыі аднаго зямельнага ўчастка. Такая норма прадугледжана ў праекце змяненняў Воднага кодэкса, які дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ў першым чытанні, піша БелТА.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

Як растлумачыў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сяргей Масляк, новы варыянт кодэкса падрыхтаваны з улікам практыкі яго прымянення і вынікаў навуковых даследаванняў. Асноўная мэта — удасканаленне заканадаўства ў сферы аховы і выкарыстання водных рэсурсаў.

Адна з прапаноў — дазволіць будаўніцтва толькі аднаго вадаёма ў межах зямельнага ўчастка, які належыць фізічнай асобе. Гэта звязана з тым, што некаторыя ўладальнікі капаюць некалькі вялікіх сажалак, што можа прывесці да зніжэння ўзроўню падземных вод і праблем з вадой у суседзяў.

Пры гэтым міністр падкрэсліў, што закон не будзе мець зваротнай сілы — засыпаць ужо наяўныя вадаёмы прымушаць не будуць.

Акрамя таго, праект закона ўдакладняе паняцці і тэрміны, спрашчае шэраг адміністрацыйных працэдур, а таксама ўводзіць новыя — напрыклад, узгадненне з аблвыканкамамі работ, звязаных з выманнем тапляковай драўніны з вадаёмаў.

Таксама прапануецца дазволіць перадачу паверхневых водных аб’ектаў у арэнду арганізацыям для адпачынку, спорту і турызму, каб яны самі адказвалі за ўтрыманне і ўпарадкаванне гэтых тэрыторый..

Каментары2

  • Бабёр
    15.10.2025
    Гэта дыскрымінацыя
  • %
    15.10.2025
    Савецікус. Калісьці пры Хрушчове дрэвы пладаносныя пілавалі, ды й птушак з жывелай рэзалі, бо ліміты былі. Пры Брэжневе халупу можна было збудаваць не больш 6х6 (так памятаецца мне). Вось і зараз Беларусь суцельная тэрыторыя савецікуса. Нават чортавы бальшавіцкі пераварот толькі мы і адзначаем

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 26‑гадовую беларуску Веру, якую прадалі на органы ў М'янму

Усе навіны →
Усе навіны

Офіс Ціханоўскай сапраўды разглядае пераезд у іншую краіну. Найперш — у Польшчу42

Вайскоўцы заявілі аб захопе ўлады на Мадагаскары. У адміністрацыі прэзідэнта сцвярджаюць, што ён застаецца на пасадзе2

У Беларусі ўпершыню з’явілася вакцына, якую бацькі чакалі гадамі. Па шалёным кошце, але раскупілі яе ў момант6

МЗС Украіны выдала заяву ў сувязі з рэпрэсіямі па «справе Гаюна»29

Салігорскі «Шахцёр» афіцыйна прызналі банкрутам3

З батанічнага саду ў Германіі скралі гіганцкую расліну, якая моцна смярдзіць падлай4

У Гомельскім цырку клоўн падчас выступлення праз неасцярожнасць пакалечыў мужчыну4

Дырэктарку даследчай кампаніі Mia Research амаль два гады ўтрымліваюць за кратамі за сацыялагічнае даследаванне6

Наўседа: Сітуацыю з аховай Ціханоўскай занадта драматызуюць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 26‑гадовую беларуску Веру, якую прадалі на органы ў М'янму17

Што вядома пра 26‑гадовую беларуску Веру, якую прадалі на органы ў М'янму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць