Здарэнне адбылося сёння раніцай у Камаях.

Фота: МНС
Падраздзяленні МНС выязджалі па паведамленні аб задымленні ў класе на першым паверсе Камайскай сярэдняй школы. Паведамленне пра здарэнне паступіла ратавальнікам сёння ў 10:32, паведамляе МНС.
Персаналам школы эвакуявана 103 навучэнцы і 15 чалавек педагагічнага складу.
Загаранне ўцяпляльніка ў вентылятары выцяжкі ліквідавана да прыбыцця падраздзяленняў МНС.
У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў.
Каментары