Гісторыя22

У цэнтры Гродна выпадкова адшукалі цэлы некропаль. Там мог быць храм, вядомы з XV стагоддзя

Падчас будаўнічых прац у гістарычным цэнтры Гродна рабочыя наткнуліся на масавае пахаванне XVI—XVII стагоддзяў. Магчыма гэты некропаль адносіўся да страчанага храма Святой Тройцы, які даў назву дзвюм вуліцам і чыё дакладнае размяшчэнне заставалася невядомым. 

Раскапаныя магілы на ўчастку па вуліцы Малая Траецкая, 4. Фота: newgrodno.by

На ўчастку па адрасе вуліца Малая Траецкая, 4 кампанія «РыэлтБудІнвест» узводзіць чарговы адміністрацыйна-гандлёвы цэнтр, праект якога распрацавала творчая майстэрня архітэктара Генадзя Шэйнмана. Работы, якія пачаліся ў кастрычніку 2025 года, планавалі скончыць ў лістападзе гэтага года. Аднак усе работы давялося спыніць, калі ў час капання катлавана з зямлі вынялі чалавечыя парэшткі, паведамляе выданне Newgrodno.by.

На пляцоўцы працуюць спецыялісты Інстытута гісторыі НАН Беларусі: ужо выяўлена больш за 20 касцякоў, а таксама кераміка і манеты XVI—XVII стагоддзяў.

Раскапаныя магілы на ўчастку па вуліцы Малая Траецкая, 4. Фота: newgrodno.by
Раскапаныя магілы на ўчастку па вуліцы Малая Траецкая, 4. Фота: newgrodno.by

Што ж гэта за невядомы некропаль у гістарычным цэнтры Гродна? Магчыма, падказкай служыць сама назва вуліцы. Малая Траецкая і паралельная ёй Вялікая Траецкая вуліцы, відавочна, паказваюць на існаванне ў гэтай мясцовасці храма пад тытулам Святой Тройцы, які не захаваўся да нашых часоў і не адлюстраваны ні на якіх гарадскіх планах. 

У 1865 годзе часопіс «Вестник Западной России» апублікаваў артыкул, у якім звярталася ўвага на назву Траецкай вуліцы. Абапіраючыся на дакумент 1511 года, у якім згадваўся прывілей святару Свята-Троіцкай царквы Мацею на землі ў Суслаўшчыне, аўтар артыкула сцвярджаў, што на месцы, дзе ў ХІХ стагоддзі стаяў дом дабрачыннага таварыства і каталіцкі касцёл, раней узвышалася старажытная праваслаўная саборная царква Святой Тройцы.

Раскапаныя магілы на ўчастку па вуліцы Малая Траецкая, 4. Фота: newgrodno.by

Сцвярджалася, што нібыта каталіцкае духавенства, карыстаючыся пажарамі, проста захапіла старажытную рускую святыню, ад якой у народзе засталася толькі назва вуліцы. Гэта логіка добра клалася ў антыпольскую і антыкаталіцкую палітыку расійскіх уладаў неўзабаве пасля паўстання 1863 года. 

Аднак сучасныя даследаванні гарадзенскай тапанімікі і архіўных дакументаў разбураюць гэты міф. Як даказвае гісторык Наталля Сліж, згаданая ў прывілеі 1511 года праваслаўная Траецкая царква не мела ніякага дачынення да гэтай мясцовасці. Гэты храм мог знаходзіцца альбо ў вёсцы Азёры, адкуль паходзіў згаданы святар, альбо побач з Барысаглебскім манастыром на Каложы, дзе сапраўды існавала драўляная Траецкая царква, знішчаная падчас пазнейшых войнаў.

Будоўля адміністрацыйна-гандлёвага цэнтра на ўчастку па вуліцы Малая Траецкая, 4. Фота: newgrodno.by
Пашпарт аб'екта. Фота: newgrodno.by

Насамрэч у гэтым месцы існаваў касцёл Святой Тройцы пры кляштары манахаў-аўгусцінцаў, які вядомыя па магістрацкіх актах і інвентарах.

Самая ранняя згадка пра гэты храм паходзіць з прывілея вялікага князя Аляксандра Ягайлавіча, выдадзенага Фарнаму касцёлу ў 1494 годзе. У ім апісваецца «plateam, que vadit e Judeis versus ecclesiam claustralem sancte Trinitatis» — гэта значыць, «вуліца, якая ішла ад яўрэйскага квартала ў бок кляштарнага касцёла Святой Тройцы».

У дакуменце 1674 года апісваецца пляц мяшчанкі Ганны Раўскай, які знаходзіўся над Гараднічанкай: пярэдні бок выходзіў на вуліцу, якая ішла з Нямецкага рынка, тыльны бок — да Гараднічанкі, адзін бок — да Віленскай дарогі, а другі — да пляцаў касцёла Св. Тройцы. Усё лакалізуе храм прыкладна ў тым жа месцы, што знойдзены цяпер некропаль.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары2

  • Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім
    04.04.2026
    "Дзяржаўныя сацыёлагі: Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім

    Нягледзячы на няспынныя спробы прарасійскіх сіл выкрасліць перыяд ВКЛ з беларускага наратыву, менавіта яго лічыць пачаткам беларускай дзяржаўнасці найбольшая доля беларусаў. І чым маладзейшае пакаленне, тым гэта адбываецца найчасцей. Перыяд pасeйскай Імперыі пачаткам беларускай дзяржаўнасці не лічыць амаль ніхто."

    -NN
  • сівой Русі вікінгаў
    04.04.2026
    Беларусы найперш звязваюць сваю дзяржаўнасць з Вялікім Княствам Літоўскім, Tak, i не якога дачынення 🇷🇺 мангола - маскоўскі улус да сівой Русі вікінгаў , асабіста нашых Полацкай , Смаленскай, Тураўскай не мае.

Цяпер чытаюць

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты39

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

З 1 верасня ва ўсім мінскім наземным транспарце можна будзе разлічыцца карткай4

Зусім новы мост цераз Прыпяць паміж Лунінецкім і Столінскім раёнамі пабудуюць у наступным годзе

У бабруйскага зефіру з лінейкі здаровага харчавання праявіўся паслабляльны эфект

ЗША здолелі ўратаваць свайго пілота са збітага самалёта ў Іране. Але быў яшчэ і другі4

Былы генсак НАТА разглядаў магчымасць вываду войскаў альянсу з краін Балтыі, каб залагодзіць Пуціна4

«Дабегалася, карацей». Спявачка Ларыса Грыбалёва трапіла ў бальніцу з міні-інсультам6

«Мы самі прымем гэта рашэнне». Пуцін у Крамлі паставіў перад Ніколам Пашынянам пытанне рубам, той трымаўся годна10

У Гродне трое школьнікаў здзекаваліся з іншага падлетка: падвесілі за партфель у прыбіральні4

Нафтагазавыя даходы расійскага бюджэту падаюць удвая чацвёрты месяц запар3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты39

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць