Грамадства33

Беларусь задзейнічала авіяцыю для збіцця дронаў, якія залятаюць у Віцебскую вобласць 

Пра гэта паведамляюць чытачы «Нашай Нівы».

Ілюстрацыйнае фота: штурмавік Су-25 Паветраных сілаў Беларусі. Фота: Wikimedia Commons

Жыхары Віцебскай вобласці ў апошнія дні назіралі працу штурмавых самалётаў, якія збівалі беспілотнікі, што рухаліся над вобласцю. Пра гэта «Нашай Ніве» паведамілі некалькі чытачоў.

Людзі ідэнтыфікавалі самалёты як Су-25. Гэты штурмавік прызначаны як для барацьбы з наземнымі цэлямі, так і для збіцця малахуткасных паветраных аб'ектаў. «Наша Ніва» не мае відэа ці фота, каб праверыць гэтую інфармацыю.

Апошнія тыдні фіксуецца шмат залётаў дронаў з Расіі ў Беларусь і памежныя раёны Балтыі. Няясна, ці гэта ўкраінскія дроны, якія збіваюцца з маршрутаў пад уздзеяннем расійскіх сродкаў РЭБ, ці Расія запускае дроны мэтава пад выглядам украінскіх, каб тэставаць рэакцыю краін НАТА і падтрымліваць напружанасць.

Публічна паведамлялася пра некалькі інцыдэнтаў. У рэальнасці іх, мяркуючы па ўсім, у дзясяткі разоў больш. Улады Беларусі нічога афіцыйна не паведамляюць, мясцовым СМІ забаронена пра інцыдэнты пісаць. 

Вядома, што 17 мая на тэрыторыі Беларусі ўпаў баявы дрон. Ён не ўзарваўся сам, сілавікі падарвалі яго на месцы. Гэта здарылася на поўдзень ад Глыбокага. 

18 мая дрон з выбухоўкай быў абясшкоджаны ва Уцянскім раёне Літвы — гэта каля мяжы з Беларуссю.

23 мая каля вёскі Янава Сенненскага раёна ўпаў БПЛА, пры падзенні пашкодзіўшы лінію электраперадач.

Працу беларускай авіяцыі назіралі ў некалькіх раёнах Віцебскай вобласці ў 20‑х днях мая.

20 мая паветраная трывога абвяшчалася ў сталіцы Літвы і ўсходніх раёнах краіны. Кіраўніцтва краіны перамясцілася ў сховішчы. Пазней камандуючы сухапутнымі сіламі войска Літвы паведаміў, што аб набліжэнні паветраных аб'ектаў суседнюю краіну папярэдзілі беларускія вайскоўцы. Аб'ект ці аб'екты рухаліся прыкладна ўздоўж мяжы між краінамі і зніклі з радараў у раёне прыкладна між беларускім Воранавам і літоўскай Мераччу. 

21 мая паветраную прастору Літвы маглі парушыць два беспілотнікі. Паветраную трывогу абвяшчалі ва Уцянскім раёне на мяжы з Латвіяй і Беларуссю. Беспілотнікі пазней зніклі з радараў, месца іх падзення невядомае.

23 мая баявы дрон на вачах у мясцовых жыхароў упаў у возера Дрыдзіс у Краслаўскім краі прыкладна за 15 км ад мяжы Беларусі. Пры кантакце з вадой ён дэтанаваў, аглушыў рыбу ў возеры. Людзі былі далёка і не пацярпелі.

Адна з версій таго, чаму апошнія дні баявыя дроны масава залятаюць у Беларусь, — уключэнне новых магутных сродкаў РЭБ на захадзе Расіі. Яны як «магніт» збіваюць курс беспілотнікаў на больш заходні. Але нельга выключаць і наўмысных правакацый Масквы з мэтай эскалацыі канфлікту і стварэння псіхалагічнага фону для правядзення масавай мабілізацыі ў расійскую армію, якая апошнім часам пакутуе ад недахопу жывой сілы.

Дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч 26 мая ў Маскве на пасяджэнні Камітэта сакратароў рады бяспекі АДКБ абвінаваціў у парушэнні паветранай прасторы Украіну.

«Штодня нашымі сродкамі СПА фіксуецца рэгулярнае перасячэнне граніцы Беларусі і Украіны баявымі БПЛА і іх падзенне на нашы тэрыторыі. У некаторых выпадках гэта не выпадковыя атакі, а спробы паразіць элементы памежнай інфраструктуры, прыкрываючыся нібыта выпадковымі залётамі. Толькі за апошні тыдзень іх было 116. Дзяжурныя сілы па іх прымяняліся 59 разоў», — сказаў Аляксандр Вальфовіч. Невядома, ці апошні сказ азначае збіванне, ці проста рэагаванне.

Прэс-сакратар Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка назваў гэтыя словы Аляксандра Вальфовіча абсурднымі.

«Шмат нейкіх абсурдных слоў пра сітуацыю ва Украіне і што штодня яны сродкамі СПА фіксуюць рэгулярнае перасячэнне мяжы з нашай дзяржавы баявымі БПЛА. Толькі за апошні тыдзень «налічылі» 116. У мяне пытанне — гэта ж колькі даводзілася сябе стрымліваць, каб маўчаць пра такія «правакацыі» ўкраінцаў. І да таго ж іх СПА, пэўна, можа фіксаваць толькі ўкраінскія сродкі, бо тое, што залятае ва Украіну з Беларусі, яны чамусьці не фіксуюць», — сказаў прадстаўнік украінскіх памежнікаў.

Інструкцыі грамадзянскай абароны раяць: калі вы назіраеце набліжэнне дрона ці калі абвешчаная паветраная трывога, укрыйцеся ў сховішчы, сутарэнні, а калі гэта немагчыма, то ў памяшканні без вокнаў ці далей ад вокнаў.

Каментары3

  • бабруйчанін
    27.05.2026
    Усім каментатарам якія пляскают " залету дронаў" да Беларусі ці ..цьфу цьфу " атаке - адказу" ...
    Жадаю трапіць...разок хопіць пад нешта падобнае адкуль вы каментуеце Летува Польшча Немечына ..
    Калі збівают Су..то добра трэніроўка ні пашкодзіт на будучыня ...
  • Няясна, ці гэта ўкраінскія дроны
    27.05.2026
    Айайай, опять эта проклятая неопределенность!
  • Тамаш
    27.05.2026
    Во, на такім самалі Рэмба закідвалі у другой частцы Першай крыві!

Цяпер чытаюць

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку3

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Легендарны хакеіст з беларускімі каранямі Грэцкі падтрымаў адмову Канады выдаваць візы расійскім хакеістам

Па тэлевізары паказалі, як Баскаў падарыў заплечнікі шматдзетнай сям’і. А пра іх дом за $1,8 мільёна прамаўчалі13

ГУР вызначыла расіян, датычных да ўдару па Камышавасе, дзе забілі як мінімум 55 чалавек8

Лідара кенійскай секты, які замарыў голадам 190 дзяцей, прысудзілі да 200 гадоў турмы

Акцёр з расійскага серыяла «Ранеткі» памёр ад курынай косткі ў горле1

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе39

Трамп прызначыў новым кіраўніком апарата Белага дома змагара з іміграцыяй Стывэна Мілера9

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам9

Клічко: У Кіеве надзвычай складаная сітуацыя з электрычнасцю, цяплом і вадой1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку3

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць