Вайна11

Швецыя заявіла пра хуткую перадачу Украіне знішчальнікаў Gripen

Швецыя афіцыйна пацвердзіла, што перадасць Украіне першыя 16 знішчальнікаў Gripen. Пра гэта паведаміў прэм’ер-міністр краіны Ульф Крыстэрсан падчас сустрэчы з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Wikimedia Commons

Гаворка ідзе пра самалёты мадэляў JAS 39 Gripen C/D. Пастаўкі плануецца пачаць у пачатку 2027 года.

Паводле слоў шведскага боку, гэтыя самалёты павінны ўмацаваць супрацьпаветраную абарону Украіны і павысіць бяспеку ўсяго еўрапейскага рэгіёна. Украінскія пілоты ўжо мелі магчымасць выпрабаваць Gripen, і, як адзначаецца, ацэньваюць іх вельмі высока.

Зяленскі падкрэсліў, што знішчальнікі дапамогуць эфектыўна змагацца з кіраванымі авіябомбамі, бо будуць пастаўляцца разам з адпаведным узбраеннем.

Акрамя таго, бакі абмяркоўваюць больш шырокае супрацоўніцтва. Раней ішла гаворка пра магчымую пастаўку значна большай колькасці такіх самалётаў у будучыні, а таксама пра стварэнне ўкраінскай вытворчасці для іх зборкі.

Каментары1

  • Крынж
    28.05.2026
    Шведскі Грыфон паходу самая аптымальная машына для рэальнай і сапраўднай вайны. Гэта таннейшы але больш удасканалены ф16,з крутой авіёнікай, вельмі надзейны(разлічаны што яно могуць абслугоўваць купка"срочнікаў" у паходных умовах на пеньку, надвор'е- спёка або холад- яму сапраўды па барабану, як і ўздым і пасадка -амаль на любую калхозную дарогу .

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту37

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту37

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць