Грамадства66

Некалькі выкладчыкаў ЕГУ з прызнаннем універсітэта экстрэміcцкай установай спынілі супрацоўніцтва

«Студэнты і выкладчыкі з’яўляюцца найбольш уразлівымі групамі ўніверсітэта», — расказаў у інтэрв'ю БАЖ рэктар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта Вілюс Шадаўскас, каментуючы сітуацыю ва ўніверсітэце пасля прызнання яго беларускімі ўладамі «экстрэмісцкай арганізацыяй».

«Ведаеце, пагрозы, звязаныя з прысваеннем гэтага статусу, пачаліся ў 2024 годзе. Больш сур’ёзныя рэчы адбыліся ў жніўні 2025-га, калі нашыя сацсеткі сталі «экстрэмісцкімі». І ўжо ў мінулым верасні мы страцілі некалькіх студэнтаў, якія пасля абмеркаванняў з блізкімі вырашылі пакінуць ЕГУ.

Два выкладчыкі сышлі з ЕГУ восенню 2025 года праз гэтае рашэнне беларускіх уладаў», — расказаў рэктар.

Паводле яго слоў, пасля прызнання ЕГУ «экстрэмісцкай арганізацыяй» за адзін месяц — з 14 красавіка па 14 мая — каля сотні студэнтаў пакінулі ўніверсітэт.

«На жаль, мы не думаем, што гэта канчатковая лічба. Мяркую, што любы дадатковы від пагрозы ў гэтым узмацненні пераследу выкліча дадатковы адток студэнтаў. І, вядома, мы ўсведамляем, што некаторыя студэнты плануюць скончыць семестр і шукаць іншае месца навучання», — мяркуе Вілюс Шадаўскас.

«Пакуль мы рыхтаваліся да гэтай падзеі — прысваення статусу — мы ацэньвалі розныя сцэнары. На жаль, яны ўвасабляюцца ў жыццё. Напрыканцы акадэмічнага года мы будзем дакладна ведаць, колькі студэнтаў вырашаць не працягваць сваю адукацыю ў ЕГУ. Большасць выкладчыкаў ужо некалькі гадоў жывуць у Літве, таму тут іншы парадак лічбаў. І ўсё ж яшчэ два лектары вырашылі не працягваць супрацоўніцтва.

Пэўны адсотак нашых супрацоўнікаў быў на частковай занятасці ў сферы IT: яны сышлі адразу, але гэта не такое рэзкае скарачэнне, як у выпадку са студэнтамі», — кажа ён.

«Што да пераследу выпускнікоў, студэнтаў пасля рашэння ўладаў, то можам пакуль казаць пра допыты, апытанні, візіты. Хоць мы не можам ведаць, як будуць развівацца падзеі пасля», — мяркуе спадар Шадаўскас.

Вілюс Шадаўскас, фота БАЖ

Ён кажа, што адносна пераводу як студэнтаў, так і выкладчыкаў у іншыя ВНУ Літвы, ЕГУ знаходзіцца ў камунікацыі з іншымі ўніверсітэтамі. 

«Але як у выпадку студэнтаў, так і выкладчыкаў, універсітэты будуць ужываць свае крытэры адбору. Так што, калі студэнт хоча перавесціся, ён павінен адпавядаць стандартам праграмы гэтай установы. Таксама і з выкладчыкамі: калі ёсць вакантныя пазіцыі і конкурс, яны могуць падавацца. ЕГУ ў гэтым стаўленні да выкладчыкаў быў унікальным, бо некалькі гадоў у нас былі ініцыятывы падтрымкі навукоўцаў, якія знаходзяцца пад пагрозай рознага роду. Мы прымалі выкладчыкаў — беларускіх, украінскіх, расійскіх, каб яны маглі праводзіць даследаванні і выкладаць, выкарыстоўваючы статус навукоўца пад пагрозай. Іншыя ўніверсітэты, аднак, будуць ужываць акадэмічныя стандарты», — мяркуе рэктар Шадаўскас.

Каментары6

  • Рэктар унікум
    28.05.2026
    Чарговае інтэрвью гэты рэктар расказвае, як ён сядзіць і чакае, колькі яшчэ студэнтаў сыдуць з універсітэта. І колькі выкладчыкаў. І колькі экстрэмізмаў на яго навесяць. А штосьці зрабіць, каб яны не сыходзілі? Чалавек быццам не здольны ўцямна казаць ні аб чым, ані студэнтам, ані выкладчыкам, ані журналістам, "ён не можа ведаць як будуць развівацца падзеі", ён здольны толькі чакаць. Ну то ж дакачаўся ўжо - за няпоўны год з яго ж словаў - мінус 600 студэнтаў.
  • Безгаловы ўнікум
    28.05.2026
    Рэктар унікум , гэты “чакае”, тая “ўдзячная і вітае” - іхны заробак ад гэтага не змяншаецца і не перарываецца. Вашая справа - прагаласаваць за гэта ўсё ў каардынацыйную раду.
  • Не разумею
    28.05.2026
    Няўжо так складана за некалькі месяцаў было дамовіцца з іншымі ўстановамі і фармальна аформіць там студэнтаў і супрацоўнікаў? Пагатоў на тле ўсіх гэтых выказванняў аб "салідарнасці" з ЕГУ з кожнага праса. Складваецца ўражанне, што адміністрацыі проста начхаць. Адна бурапенная паказуха, а па факце: самі пераводзьцеся, самі ўладкоўвайцеся.
    Калі ўніверсітэту было выгодна, палітчычная афіліяыця ўсяляк выпячвалася. А калі зараз трэба абараніць людзей - выратаванне тапельцаў - справа саміх тапельцаў. Штош, нічога новага. Беларусаў кідаюць чарговы раз.

Цяпер чытаюць

РІА Навіны апублікавала калонку, што Расію чакае яшчэ адна «СВА» — з Літвой. А пасля выдаліла з пазнакай «Не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»30

РІА Навіны апублікавала калонку, што Расію чакае яшчэ адна «СВА» — з Літвой. А пасля выдаліла з пазнакай «Не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»

Усе навіны →
Усе навіны

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў17

Беларусы летась атрымалі з-за мяжы больш за мільярд даляраў. Гэта рэкорд8

Ціханоўская сустрэлася ў Нью-Ёрку з Майкам Пампеа, які ў 2020‑м прыязджаў да Лукашэнкі8

У Мінску паказалі «беларускі Майбах» за 110 900 рублёў7

У Польшчы спынілі беларускі аўтобус і выпісалі кіроўцам 34 штрафы4

У Польшчы загарэлася станцыя Starlink, якая дае доступ да інтэрнэту ва Украіне. Не выключаюць дыверсіі

Дэпутат Клішэвіч стаў кандыдатам гістарычных навук з дысертацыяй пра разлажэнне беларускага камсамола ў часы «перабудовы»20

Расія з 1 лістапада пагражае цалкам спыніць пастаўкі газу ў Арменію3

ЗША прапануюць тры крокі для дээскалацыі вайны ва Украіне

больш чытаных навін
больш лайканых навін

РІА Навіны апублікавала калонку, што Расію чакае яшчэ адна «СВА» — з Літвой. А пасля выдаліла з пазнакай «Не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»30

РІА Навіны апублікавала калонку, што Расію чакае яшчэ адна «СВА» — з Літвой. А пасля выдаліла з пазнакай «Не адпавядае дзяржаўнай палітыцы»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць