Меркаванні1414

Як будуць развівацца падзеі, калі Масква зноў, як і ў 2022, пачне наносіць удары па Кіеве з тэрыторыі Беларусі? Магчымыя сцэнары

Аналітыкі дапускаюць магчымасць эскалацыі Расіяй як мінімум для апраўдання мабілізацыі, а як максімум каб стварыць для Украіны другі фронт.

Транспартаванне ўзбраення ў Беларусі, вучэнні. Photo by Russian Defense Ministry Press Service via AP

Афіцыйны дыскурс Масквы застаецца нязменны: вайна да пераможнага канца, мэты аперацыі (поўны кантроль над Украінай і змена балансу сілаў у Еўропе) будуць дасягнутыя, чаго б тое ні каштавала і колькі б часу ні заняло.

Аднак у рэальнасці Расія мае праблемы і на фронце, і з падтрымкай вайны насельніцтвам. Прасоўванне расійскага войска спынілася. Страты на фронце, імаверна, пераўзыходзяць ужо прыток кантрактнікаў. Узровень ваеннага энтузіязму знізіўся, расіяне стомленыя ад вайны. Расіі патрэбны новы фактар, каб пераламаць ход канфлікту. Нават каб не пераламаць, а проста не дапусціць адступлення, захаваць сітуацыю вайны на знясільванне, у чаканні аслаблення Украіны і Захаду, Расіі можа спатрэбіцца новая хваля мабілізацыі. А каб не дапусціць паўтору лютага 1917 года, патрэбна штосьці, што падняла б веру ў перамогу.

Аналітыкі дапускаюць магчымасць эскалацыі Расіяй сітуацыі на мяжы з краінамі НАТА для апраўдання мабілізацыі, каб можна было загаласіць: «Отечество в опасности». І тады пытанне, ці Масква загадае беларускаму войску ўзяць удзел у такой эскалацыі і што гэта можа сабой уяўляць.

У сваю чаргу, Украіна настойліва папярэджвае пра магчымасць эскалацыі на паўночным кірунку, з боку Беларусі.

Мінулы тыдзень адзначыўся правядзеннем Расіяй ядзерных вучэнняў, падчас якіх адпрацоўвалася дастаўка атамных боегаловак у Беларусь. Пасля гэтага 22 мая прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў размову з кіраўнікамі Германіі, Францыі і Вялікабрытаніі, на якой сярод іншага абмяркоўвалася і беларускае пытанне.

24 мая адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі і прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона. Як паведаміла AFP са спасылкай на крыніцу ў Елісейскім палацы, Эмануэль Макрон наўпрост папярэдзіў Аляксандра Лукашэнку пра наступствы ўцягвання ў расійскую агрэсію. Гэта першы вядомы тэлефонны кантакт палітыкаў за больш чым чатыры гады.

Мінск паведаміў, што размова адбылася з ініцыятывы французскага боку.

Здавалася б, няма рацыянальных падстаў, каб рэжым Лукашэнкі ўцягнуўся на баку Расіі ў вайну, у якой Масква безнадзейна завязла. Калі Лукашэнка не ўвязаўся ў 2022-м, калі Масква разлічвала заняць Кіеў за 3—4 дні, то якая логіка лезці ў справу, якая запахла керасінам? Вайна прынесла б разбурэнні і эканамічныя страты, а пры найгоршым сцэнары можа скончыцца і народным паўстаннем пры падтрымцы войска.

Такі самы рацыянальны аналіз кажа, што Украіне не трэба, каб адкрыўся другі фронт. Цяпер Украіна ў вайсковым плане мацнейшая, чым у 2022-м, і тактыка вядзення вайны змянілася. Украіна мае перавагу ў беспілотніках малой дальнасці і блізкая да парытэту ў беспілотніках вялікай дальнасці. Аднак Украіна ашчаджае рэзервы.

Што здарыцца, калі Масква, як і ў 2022-м, пачне наносіць удары па поўначы Украіны і Кіеве, у прыватнасці, з тэрыторыі Беларусі? Вымусіўшы згоду Мінска ці проста паставіўшы Мінск перад фактам?

У 2022‑м Кіеў устрымаўся ад удараў у адказ па тэрыторыі Беларусі. Зараз Кіеў будзе кіравацца ваеннай мэтазгоднасцю. Прадстаўнікі Украіны некалькі разоў пагражалі, што ўдары ў адказ, а магчыма і прэвентыўныя ўдары, калі пагроза стане няўхільнай, гэтым разам будуць нанесеныя. «Сілы абароны Украіны, Сілы бяспекі і нашы спецслужбы ведаюць, у чым пагрозы і як рэагаваць — як рэагаваць справядліва, без сумневаў», — заявіў Уладзімір Зяленскі.

Кіраўнік Сілаў беспілотных сістэм Украіны Роберт Броўдзі быў яшчэ больш рэзкі: «Мінскаму гаўляйтару Лукашэску, — напісаў ён у сябе ў фэйсбуку. — Першыя 500 цэляў ужо на алоўку. Бясплатная і вельмі практычная парада: не лезь на вочы Украіне».

Пытанне, ці ў выпадку такога абмену ўдарамі Лукашэнка задзейнічае беларускія Узброеныя сілы і наколькі маштабна. Ці можа гэта залежаць ад выбару Украінай сваіх цэляў для ўдараў?

Зрэшты, усё гэта можа быць і дым без агню, які Масква пускае, каб адцягнуць частку ўкраінскіх сілаў ад асноўнага тэатра ваенных дзеянняў.

Каментары14

  • Indrid Cold
    27.05.2026
    Статкевіч ужо ўсё расклаў па паліцах. У любым выпадку ад лукашыстскіх ваяроў застануцца толькі могілкі. Пытанне толькі як хутка, у першы тыдзень, ці на другі.
  • каля 10% Грэкаў загінула
    27.05.2026
    Indrid Cold, Грэцкая грамадзянская вайна і сёння бачна ў Грэцыі , там каля 10% Грэкаў загінула. Тыя хто сёння газуе за вайну ў РБ, альбо маргіналы альбо маскоўскія імперыялісты
  • .
    27.05.2026
    Заехала машына на кіламетр ў Беларусь, стрэльнула, выехала.
    Лукашэнка разводзіць рукамі: "Гэта не я". І ўвогуле, "па нашых даных, калі нешта і было, то з Расеі".
    Або іншая гібрыдная гадасць.

    Рацыянальнага ў рашэннях можа і не быць.
    Рашэнне напасці і перамагчы за 3 дні не было рацыянальным (яшчэ Шрайбман памыліўся, бо спрабаваў мадэляваць думку Пуціна рацыянальна).
    Украінскія адносіны да Беларусі і апазіцыі, народу таксама да 2026 г. не былі цалкам рацыянальнымі.
    Лукашэнка можа сыходзіць не ад уліку наяўных дзяржаўных і ўласных інтарэсаў, з ўмоў, якія яму мог выставіць Пуцін, і якія мы не ведаем. У РФ заканчваюцца грошы, але для РБ і тое, што засталося, шмат. Можа быць прымус: або ваюй, або нафта будзе па міжнародным коштам.

    Жывёла, загнаная ў кут, можа дзейнічаць адчаянна. Гэта мы ведаем па 2020-му.

Цяпер чытаюць

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа13

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, колькі каштуе зборная Беларусі па футболе

У Мінскай вобласці абясточаныя больш за 200 населеных пунктаў

Беларускі «злодзей у законе» ўдзельнічаў у анлайн-сходках аўтарытэтаў ва ўкраінскіх СІЗА6

У сталіцы будуюць дамы, дзе не адключаюць гарачую ваду2

Як мінчукі стварылі найбуйнейшую ў краіне фотастудыю на 60 залаў4

«Вось яшчэ такі сюрпрыз». Мядзведзя заўважылі за 25 кіламетраў ад Мінска

Як будуць развівацца падзеі, калі Масква зноў, як і ў 2022, пачне наносіць удары па Кіеве з тэрыторыі Беларусі? Магчымыя сцэнары14

Як беларус у 42 гады атрымлівае адукацыю ў Швейцарыі

Сабаленка адказала на папрокі, што яна, уся ў брыльянтах, патрабуе падвысіць прызавыя7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа13

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць