Пад Смалявічамі ўчарашні вецер знішчыў вялікую цяпліцу, а ў Чэрвені сарваў дах з прыпынку
У канцы мая надвор’е ў Беларусі моцна пагоршылася: учора быў моцны вецер, парывы якога дасягалі прыкладна 26 м/с. Стыхія нанесла значную шкоду, найбольш пацярпелі Мінская, Віцебская, Гомельская і Магілёўская вобласці. Пра некаторыя найбольш уражлівыя выпадкі піша «Мінская праўда».

Асабліва цяжкая сітуацыя была ў Смалявіцкім раёне, дзе моцны вецер амаль цалкам знішчыў вялікую цяпліцу. Паводле сведкаў, усё адбылося вельмі хутка: канструкцыю літаральна разарвала парывамі ветру, і аднавіць яе пакуль немагчыма.
У Чэрвеньскім раёне таксама назіраліся моцныя парывы ветру, залевыі і месцамі град. На трасе М-4 каля Чэрвеня ўзніклі праблемы з рухам: вецер сарваў дах з прыпынку і пашкодзіў дарожныя знакі.




Стыхія закранула і Мінск. У горадзе падалі дрэвы, у тым ліку на Нямізе.

У парках сітуацыя была яшчэ горшай: у Севастопальскім парку паваліла каля двух дзясяткаў дрэў, у Кіеўскім скверы дрэвы вырывала з каранямі.


На вуліцы Кульман дрэва ўпала побач з аўтамабілямі, але, на шчасце, людзі не пацярпелі.


Усяго за дзень у краіне ўпала больш за дзвесце дрэў, пашкоджанні атрымалі не менш за дзясятак аўтамабіляў. Таксама вецер пашкодзіў дахі жылых дамоў і сельскагаспадарчых будынкаў.
Каментары