Спорт22

Хакейную зборную Беларусі пакуль не вярнулі на міжнародныя спаборніцтвы

Не вярнулі і моладзевую мужчынскую зборную.

Мужчынская і моладзевая зборныя Беларусі не згуляюць у наступным годзе на чэмпіянатах свету, такое рашэнне было прынята сёння на кангрэсе Міжнароднай федэрацыі хакею, піша «Хакейная экзотыка».

Сёння дысцыплінарны савет Міжнароднай федэрацыі хакея на лёдзе ануляваў рашэнне Савета ІІХФ аб нядопуску зборных Расіі і Беларусі да спаборніцтваў сезона-2026/27. 

Так, юніёрскую хлапечую зборную Беларусі (узрост гульцоў да 18 гадоў) дапусцілі на чэмпіянат свету ў наступным годзе. Таксама будуць заснаваныя жаночыя нацыянальная і моладзевая зборныя.

Беларускія хакеісты знаходзіліся ў хакейным бане разам з расійскім хакеем з пачаткам поўнамаштабнай вайны супраць Украіны з лютага 2022 года. Напрыклад, «дарослыя» хакеісты прапусцілі пяць чэмпіянатаў свету, а таксама кваліфікацыю на Алімпіяду-2026.

Падчас ЧС-2021 нацыянальная хакейная зборная заняла апошняе месца ў сваёй групе і павінна была вылецець у першы дывізіён. Моладзевая зборная, наадварот, у снежні 2021 года выйграла турнір у першым дывізіёне і на наступны год павінна была гуляць у эліце.

Каментары2

  • Поцык
    28.05.2026
    А что, спортивная молодёжь и женщины у нас менее фашисты?
  • Venlo
    28.05.2026
    Дзяўчаты і жанчыны хакеісткі, ватныя рашыскі яшчэ большыя за хлопцаў!

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын25

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Навукоўцы прыдумалі, як можна вырошчваць ежу на Марсе3

Брытанія датэрмінова выпускае тысячы зняволеных. Польшча гэтаму не радая8

Мерц: СПА — самае слабое месца Украіны, але мы шукаем рашэнні2

Трусікі, масткі, алені і шмат-шмат арэляў. Пад Калінкавічамі адкрылі «Сцежку лясных цудаў»1

Для Пуціна на Урале пабудавалі «бункер Суднага дня» на выпадак ядзернай вайны16

Пенсіянерка папрасіла знаёмага мужчыну насячы ёй дроў. Усё скончылася забойствам10

Беларусы згулялі са зборнай Фінляндыі ўнічыю3

Кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская паведаміла, што перамагла рак4

Змяніліся ўмовы працы прыватных сацыяльных пансіянатаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын25

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць