Грамадства2424

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Старонка для галасавання была «тлустая», а галасаванне было арганізаванае на платформе storage.googleapis.com. У выніку ддос наносіў нашмат больш страт арганізатарам галасавання, чым атакуючаму боку.

Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва

Падчас выбараў у Каардынацыйную раду паведамлялася пра маштабныя ддос-атакі на першапачаткова абраную платформу. У выніку галасаванне было перанесена на іншую платформу.

Мы задаліся пытаннем, чаму так здарылася. І галоўнае: чаму правесці галасаванне там не ўдалося, тады як многія незалежныя ініцыятывы спакойна на аналагічнай платформе працуюць.

Арганізатары выбараў у КР заяўлялі пра гіганцкія колькасці запытаў: 1,3 мільярда.

Спачатку галасаванне было арганізаванае на платформе storage.googleapis.com. Гэта таннае, надзейнае, з бясконцым запасам аб'ёму сховішча ад Гугла, якім карыстаюцца кампаніі для захавання архіваў, даных, вобразаў, файлаў. З гэтага сховішча толькі бяруць інфармацыю пры звароце, іншага функцыяналу ў яго няма. Таму Гугл тарыфікуе аб'ём аддадзенага трафіку з адраса і таксама колькасць запытаў да яго.

У інструкцыях па карыстанні Гугл наўпрост папярэджвае, што магчымасці па абароне такога адраса мінімальныя і, па сутнасці, зводзяцца да дазволу браць інфармацыю з бакета толькі з дазволеных ІР, адсякаючы ўсіх астатніх. Гугл раіць кліентам рабіць адрасы бакетаў такімі, каб іх немагчыма было адгадаць. Між тым адрас платформы для галасавання КР быў расшараны ў публічным доступе.

Гугл таксама папярэджвае, што пры павышэнні колькасці запытаў да бакета будзе паступова павялічвацца магутнасць, каб задаволіць усе запыты. Але гэтыя запыты будуць тарыфікавацца. Магчымасці паставіць абмежаванне па бюджэце ў гэтым выпадку няма.

Такім чынам, пры масавых запытах на яго, напрыклад, пры ддос-атацы, ва ўласніка адраса адпаведна будзе расці рахунак ад Гугла — асабліва пры ўмове, што з гэтага бакета аддаецца нейкая адчувальная колькасць інфармацыі. 

Перавага бакета Гугла ў тым, што такую спасылку ў Беларусі немагчыма заблакаваць — інакш паваліцца куча важных для эканомікі сэрвісаў. Акрамя таго, гэта адносна бяспечна: правайдар не бачыць нічога далей за storage.googleapis.com/.

Калі ддосяць бакеты других сайтов — а іх ддосяць рэгулярна — доступ да іх або не спыняецца, або спыняецца на лічаныя хвіліны. Больш за тое, сайты наладзілі свае платформы так, што такая ддос-атака каштуе яе арганізатарам нашмат даражэй, чым уласнікам бакета. Таму што праз нікчэмную колькасць аддадзенай у адказ інфармацыі цана атакі робіцца непрапарцыйна вялікай адносна нанесенай шкоды. 

«Кантэнт бакета праз нашу сістэму вельмі дробны, бо мы аддаём пару кілабайтаў, а не ўвесь злепак старонкі. Таму выдаткі з нашага боку падчас моцных атак не так моцна растуць, як з боку атакантаў», — патлумачыў «Нашай Ніве» ІТ-інжынер, які наладжваў такую сістэму для аднаго з сайтаў.

У выпадку ж з галасаваннем у Каардынацыйную раду ёсць падставы меркаваць, што кожная аддача з бакета па адрасе https://storage.googleapis.com/ccelect26/index.html/… складала не долі кілабайтаў, а каля 3,4 мегабайт. Прынамсі, такая аддача фіксавалася пры звароце на сайт https://rada2026.svaepeera.com, на які пераехала галасаванне пасля атак на бакет.

Мы замяралі гэтую аддачу ў тэрмінале:

index-DnQoUsja.js: 881 bytes
lib-BZRoH1pn.js: 2581282 bytes
index-CPW0kV3N.js: 802688 bytes

Прасцей кажучы, старонка для галасавання была «тлустая» — магчыма, перагружаная цяжкімі скрыптамі і не аптымізаваная.

Гэта дазваляе таксама зрабіць выснову, што ўласнік бакета, на якім было спачатку разгорнутае галасаванне, панёс страты. Магчыма — вялікія, парадку дзясяткаў тысяч даляраў.

«Наша Ніва» спытала ў Паўла Лібера, які дапамагаў Каардынацыйнай радзе ў арганізацыі галасавання. 

«Паколькі выдаткі ў сувязі з атакамі не кампенсуюцца мне ні з якіх грошай, акрамя маіх уласных, я не планую іх раскрываць», — адказаў Лібер. 

Ён таксама патлумачыў, што сайт для галасавання наўмысна распаўсюджваўся праз публічны Гугл-бакет, таму што, мяркуе ён, «такая спасылка больш бяспечная пры выпадковым заходзе з Беларусі, паколькі для тэлекам-правайдараў першаснай з’яўляецца бачнасць дамена Google».

«Калі мы выявілі, што атакі маюць высокую інтэнсіўнасць і здольныя перапоўніць сутачныя ліміты гэтага бакета (тады людзі замест сайта бачаць памылку), мы перайшлі на звычайны сайт + Cloudflare і прымалі асноўныя ўдары ўжо туды.

Таксама Лібер звяртае ўвагу, што «выбары перанеслі не таму, што была DDoS-атака, а таму, што былі ўнесеныя змены ў тэхнічнае заданне, і прадстаўнік камісіі тэставаў гэтыя змены, у выніку чаго тэрмін старту перанеслі на 12 мая а 12:00 — пра гэта гаварылася ў публічным анлайн-стрыме камісіі». 

Спецыяліст па кібербяспецы з 20‑гадовым досведам, з якім кансультавалася «Наша Ніва», мяркуе інакш. На яго думку, тэхнічнае рашэнне, выкарыстанае для галасавання ў Каардынацыйную раду ў 2026 годзе, было рызыкоўным з розных прычын і выкарыстоўваць такое рашэнне больш не варта. 

Ці можна было старонку галасавання зрабіць лягчэйшай? «Можа, і рэальна. Але гэта азначае, што трэба ўсё рабіць сваё. А людзі, хутчэй за ўсё, выкарыстоўвалі гатовыя бібліятэкі», — сказаў нам беларускі праграміст, які працуе ў Партугаліі.

Каментары24

  • Уладзік
    28.05.2026
    Спадар Марке*аў, які ты разумны я бачу.
    Вы ведаеце колькі там відарысаў было? Яны па-вашаму ня важаць ні аднага кілабайта? Проста ў бюлетэні маюцца нормы і іх трэ спаўняць нават на электронных выбарах.
    І што значыць пісаць свае? Там жа стандртны фреймворк быў па тыпу React, там і радкоў было напісана можа зусім ня дужа, проста сёння такі стандарт напісання коду і сайтаў ў тым ліку.
    Ведаю, што гавару, у самога дзесяць гадоў у гэтай індустрыі.
    На мой погляд з усіх фактаў спадар намагаецца выбраць самыя брыдкія да падыходу імплемянтацыі спадара Лібера, тым болей за яго кошт, але дзеля бяспекі беларусаў
  • заднім розумам багатыя
    28.05.2026
    гэтыя ж эксперты сваю сыстэму стварылі і дапамаглі да таго... а не.
  • заднім розумам
    28.05.2026
    Гляжу такая КР нікому не цікавая, што некаторых не адпускае і не адпускае)

Цяпер чытаюць

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: 4‑ы і 6‑ы па велічыні7

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: 4‑ы і 6‑ы па велічыні

Усе навіны →
Усе навіны

«Прачытаў 1596 кніг». Максім Знак пра турму, свабоду і ворагаў3

Кіроўца запытала ў «Беларуснафты», чаму на іх запраўках адсутнічаюць пракладкі — адказ кампаніі раз'юшыў беларусак31

«Ні пра што не шкадуй, Света. Жыве Беларусь». Святлана Курс напісала ліст самой сабе, 15‑гадовай11

Вярхоўны суд Расіі прызнаў экстрэмісцкай арганізацыяй беларускіх «Кіберпартызан»1

Зідан узначаліў зборную Францыі

Без рахунку, без працы, без дакументаў. Як беларус ужо год жыве ў Грузіі пад пагрозай дэпартацыі4

Лукашэнка заявіў пра факты крышавання раскрадальнікаў паліва з боку сілавікоў8

Адпачывальнікі: «Любанскія кар'еры пад забаронай, дарогі перакапаюць!» Ці сапраўды?

Сілавікі сталі больш маніторыць тыкток і трэдс6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: 4‑ы і 6‑ы па велічыні7

Украінскія дроны дашчэнту спалілі яшчэ два склады Wildberries у Расіі: 4‑ы і 6‑ы па велічыні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць