Свет33

Ці абавязаныя рэстараны даваць ваду кліентам: гучнае рашэнне суда ў турыстычнай Італіі

Італія традыцыйна застаецца адным з самых папулярных турыстычных кірункаў у свеце, дзе кожная дэталь мясцовага сэрвісу здольная паўплываць на адпачынак мільёнаў турыстаў.

Фота: vecteezy.com

Вярхоўны касацыйны суд Італіі пастанавіў, што пяцізоркавы гатэль у Даламітавых Альпах дзейнічаў законна, калі адмовіўся даць турыстцы ваду з-пад крана, піша BBC.

Жыхарка Рыма безвынікова даводзіла, што «вада — гэта прыродны рэсурс, кожны чалавек мае на яе права». Гэта адбылося пасля таго, як падчас лыжнага сезона 2019 года афіцыянт у рэстаране гатэля Sassongher у Карвары прапанаваў ёй толькі бутыляваную мінеральную ваду за €7.

Як паведамляюць італьянскія СМІ, суд адхіліў яе пазоў аб выплаце €2700 для кампенсацыі маральнай і эканамічнай шкоды.

Сільвіа Белардзі, адвакат гатэля, адзначыў, што суд пастанавіў: «абавязацельстваў даваць ваду з-пад крана не існуе». Паводле яго слоў, спачатку справу адхіліў суд Рыма, пасля — апеляцыйны суд, а цяпер і касацыйны.

Жанчына сцвярджала, што персанал парушыў яе правы як спажыўца, і параўноўвала патрабаванне вады з «наяўнасцю ложка з бялізнай» ці «мыла ў ванным пакоі». Аднак адвакаты абгрунтавалі пазіцыю тым, што палітыка многіх устаноў высокага класа палягае ў падачы да стала толькі залітаванай бутыляванай вады.

Суддзі Вярхоўнага касацыйнага суда пацвердзілі, што італьянскія законы не абавязваюць установы даваць гасцям ваду з-пад крана, таму кожная з іх прымае такое рашэнне самастойна.

Каментары3

  • Ай-ёй
    28.05.2026
    А што на гэта Народная амбасада Беларусі на чале з Юліей Махно?
  • Ганка
    28.05.2026
    Што за 5* гатэль, які ня мае вады ))) звычайна ў 5* гатэлях табе ў пакой безьлімітна ваду прыносяць, і газаваную, і не.
  • Серж
    28.05.2026
    А калі ў чалавека раптам пачаўся прыступ і трэба таблетку запіць вадой ці чалавек згубіў прытомнасць, то што, зваць афіцыянта і прыкладаць карту?

    [Зрэдагавана]

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць