Грамадства

Асуджаны на 13 гадоў палітвязень Кірыл Ашурак перанёс у зняволенні мікраінсульт

На 26‑гадовага палітзняволенага і фігуранта справы «Атрады грамадзянскай самааабароны Беларусі» ў зняволенні адбываецца ціск.

У магілёўскай калоніі № 15 яго перыядычна змяшчалі ў штрафны ізалятар, пасля яго змясцілі ў памяшканне камернага тыпу, піша «Вясна».

Паводле інфармацыі праваабаронцаў цяпер палітвязня асудзілі паводле арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі). Паводле новага прысуду тэрмін ён будзе адбываць у калоніі строгага рэжыму № 9 у Горках.

Вядома, што ў Кірыла вельмі цяжкі стан здароўя. Ён мае шэраг сур'ёзных захворванняў, а напрыканцы 2025 года ў палітвязня здарыўся мікраінсульт.

Паводле інфармацыі «Вясны», Кірыл не бачыўся з роднымі ўжо тры гады.

Кірылу Ашурку прысудзілі 13 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штраф 400 базавых адзінак (12 800 рублёў) паводле ч. 2 арт. 290-4 (удзел у дзейнасці тэрарыстычнай арганізацыі), ч. 6 арт. 16 і ч. 2 арт. 289 (памагаты ў акце тэрарызму) Крымінальнага кодэкса.

Яго асудзілі па справе «Атрады грамадзянскай самаабароны Беларусі», якую ў Беларусі прызналі тэрарыстычнай арганізацыяй. Па справе таксама праходзілі — Дзмітрый Сасноўскі, Аляксей Глотаў, Наталля Мацвеева, Вадзім Гулевіч Ім інкрымінуюцца тры эпізоды — спроба падрыву вузла сувязі Вайскова-марскога флоту Расеі ў Вілейцы, замах на прапагандыста Рыгора Азаронка і спроба знішчыць лесанарыхтоўчую тэхніку ў лясгасах. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

Трамп прапанаваў замену кіраўніку NVidia Хуангу2

Маштабны збой закрануў Outlook, Teams, Copilot і іншыя сэрвісы Microsoft5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць