Усяго патроху77

Беларуска расказала, як у 68 гадоў пайшла гатаваць пончыкі ў амерыканскую кавярню Dunkin Donuts

Беларуска Ірына жыве ў амерыканскім штаце Паўночная Караліна. Днямі яна выставіла ў Threads фота з першай працы ў ЗША — і сабрала сотні захопленых каментароў.

Фота: irmazets / Threads

Ірына Мазец нарадзілася ў беларускай вёсцы і скончыла Сельскагаспадарчую акадэмію ў Горках. Пасля акадэміі сям’я паехала на радзіму мужа ў Глускі раён, потым перабралася пад Мінск.

Ірына працавала інжынерам у саўгасе, а пасля — на пошце. Жанчына вырашыла пераехаць у ЗША, бо туды перабралася дачка.

Днямі жанчына завяла акаўнт у Threads. Першае фота — з папулярнай сеткавай кавярні Dunkin Donuts:

«Прывет, рабяты. Мне 69 гадоў, жыву ў Паўночнай Караліне. Унукі ўгаварылі паказаць маю першую працу ў ЗША».

Усмешлівая беларуска ў формавым адзенні атрымала амаль 11 тысяч лайкаў і сотні каментароў з кампліментамі:

«Вы такая класная! Вось проста вы крутая».

«Вельмі крута, што вы працуеце!»

«Вы вялікая малайчына, вельмі натхняе ваша гісторыя на змену ў маім жыцці».

Таксама Ірына расказала ў сацсетках пра сябе і пра тое, як яна аказалася ў Dunkin Donuts. Жанчына пайшла туды працаваць у мінулым годзе, і працавалася ёй няпроста — трэба шмат часу на нагах стаяць.

Ірына працавала на выхадных з 6 да 13 гадзін і адзін дзень у буднія, а потым перайшла на працу 2 разы на тыдзень — адзін выходны дзень і адзін будні. Яе асноўнай задачай было выпякаць пончыкі, кексы і круасаны. Можна было зарабіць 14‑15 даляраў у гадзіну, але былі і грошы на чай: іх дзялілі ў канцы змены паміж усімі супрацоўнікамі, і можна было атрымаць да 8 даляраў за змену. 

«Дзеці, вядома, лаялі: «Мама, навошта табе гэта? Сядзі дома, адпачывай, вяжы шкарпэтачкі». Але ў мяне памёр муж, і проста сядзець у чатырох сценах і гараваць — не маё.

Шкарпэткі вязаць я таксама не ўмею, ды і не падабаюцца мне такія хобі. Мне важна жыць і быць сярод людзей, адчуваць сябе патрэбнай і актыўнай», — тлумачыць Ірына.

У каментарах беларуску спыталі, ці можна было забраць сабе нешта з тых смачнасцяў, якія прадаюцца ў кавярні. Жанчына адказала:

«Можна было піць каву і есці выпечку колькі хочаш. Таксама можна было браць учарашнія пончыкі дахаты, але дачка забараніла».

Асабліва складана было ў выходны:

«Цяжэй за ўсё мне даваліся нядзелі, калі амерыканцы проста натоўпам ішлі з цэркваў (побач дзве царквы) і рабілі вялікія замовы. Я не паспявала з печкі пончыкі даставаць, так хутка елі».

Ірына таксама дала параду тым, хто любіць пончыкі і ходзіць у кавярні накшталт Dunkin Donuts. Яна кажа, што яе задачай было размарожваць замарожаныя пончыкі, выпякаць іх і ўпрыгожваць пасыпкай. Але жанчына звярнула ўвагу, што на тым вядры з глазурай была «ўся табліца Мендзялеева і не толькі»: таму раіць калі і набываць пончыкі, то браць самыя простыя. 

Цяпер беларуска ўжо не працуе ў Dunkin Donuts. Ірына піша, што дапамагае дзецям даглядаць унукаў, часам даглядае чужых дзяцей і дапамагае дачцэ з яе нерухомасцю, якую тая здае праз Airbnb.

Але не працай адзінай. Жанчына піша, што шмат ездзіць на ровары, любіць кветкі, а летам плануе ехаць на Радзіму — у Беларусі ў яе ёсць хата і яблыневы сад. Вось толькі, піша Ірына, трэба падцягнуць англійскую мову. Напэўна, гэта ад сціпласці: у 68 гадоў яна здала неабходны моўны экзамен, каб атрымаць амерыканскае грамадзянства.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары7

  • Поуоритель
    04.04.2026
    Покорила так покорила
  • Психолог
    04.04.2026
    "Жанна вырашыла пераехаць у ЗША, бо туды перабралася дачка."
    Вот это ошибка. Многие поэтому и переезжают чтоб больше не видеть и не слышать .
  • на что живет?
    04.04.2026
    я как-то подал заявку на всех родственников на гринкарту, выиграл отец, который был тогда уже пенсионером в Беларуси (притом ему было вроде около 60, пенсионер МЧС, вышел в 55), но в Америке это еще был не пенсионный возраст, так что он даже не думал ехать.

    Признают ли в Америке белорусский стаж и начисляют ли пенсию? Или она живет на пособие?

Цяпер чытаюць

Орбан разгромна прайграе выбары ў Венгрыі25

Орбан разгромна прайграе выбары ў Венгрыі

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму Расія атакуе Украіну «шахедамі» ўдзень: змена тактыкі з мэш-сістэмамі і палёты «статкамі»1

Віцебскі заапарк перанясуць у іншае месца

Украіна спрабавала ўдарыць па расійскім касмадроме Плясецк3

Камала Харыс можа зноў балатавацца ў прэзідэнты ЗША8

У Венгрыі асвоілі еўрапейскія паўтара мільёна даляраў, пабудаваўшы аўтаразвязку каля чыгункі, якой не існуе22

У Беларусі адзін за адным адмяняюць фестывалі. У чым прычына?6

У Ірландыі мужчына з сякерай атакаваў амерыканскі вайсковы самалёт ВІДЭА4

Дзесяцігадовая дзяўчынка папрасіла гендырэктара NASA зноў лічыць Плутон планетай. Ён ёй адказаў3

Памёр Ігар Ціткоўскі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Орбан разгромна прайграе выбары ў Венгрыі25

Орбан разгромна прайграе выбары ў Венгрыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць