Грамадства22

Ведаеце лубін? Навукоўцы з Мінска распрацавалі катлеты з яго. Але самі не гатуйце ні ў якім разе!

Лубіну ў нас — заваліся. Але ў ім ёсць небяспечныя алкалоіды. Яны робяць яго горкім на смак, а ў вялікіх канцэнтрацыях нават ядавітыя.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: freepik.com

У беларускай Акадэміі навук прыдумалі, як рабіць катлеты і фалафель з лубіну. Чаму пра гэта задумаліся? Таму што цяпер крыніцы расліннага бялку — соя і нут — імпартныя. А навукоўцам паставілі задачу: стварыць мясцовую альтэрнатыву ім.

Лубіну ў нас — хоць гаць гаці. Але ў ім ёсць небяспечныя алкалоіды. Яны робяць яго горкім на смак, а ў вялікіх канцэнтрацыях нават атрутныя.

Каб лубін быў бяспечны для ўжывання, патрэбныя, па-першае, сталовыя гатункі. А па-другое, яго спачатку вымочваюць, а потым апрацоўваюць паветрана-азонавай сумессю, паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны». Вось з такога лубіну атрымліваецца і намазка на хлеб, і катлеты тыпу соевых, і фалафель.

Паштэт можна намазваць на хлеб або выкарыстоўваць як соус. Катлеты вырабляюцца з дадаваннем круп і гародніны. Адзін варыянт робіцца з просам, морквай і цыбуляй і смакам нагадвае фалафель. Другі — з груцай, смажанымі грыбамі і гароднінай. Гэтыя катлеты — замарожаны паўфабрыкат, які можна смажыць.

Цяпер распрацоўка яшчэ ўдакладняецца: ствараюцца рэцэптуры і неабходныя дакументы, каб наладзіць масавую вытворчасць. Навукоўцы плануюць прапанаваць сваю прадукцыю беларускім прадпрыемствам, а таксама лічаць, што стравы на аснове гатовага молатага лубіну можна будзе гатаваць і ў хаце.

Каментары2

  • Бздура
    04.04.2026
    Як там квас з бульбы? Ужо напіліся?
  • Марта
    20.04.2026
    Бздура, даўнавата жыву,таму засьпела жоўты кармавы лубін.Як яго кароўкі люілі!А які пяшчотны колер жоўценькі быў!Цяпер яго кукуруза і рапс замянілі хіба...Даўна ня бачыла каб дзе роз...А сіні лубін - дзікі,расьце на ўзбоччах дарох,але не сказала бшто яго многа... Дзе ў мінскай вобласці бачылі "пішчэвой люпін" - таямніца.І галоўнае хоць бы здымачак,пра што базар))))))).

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»29

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў8

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

Пасля аварыі на матацыкле звычайны школьны настаўнік стаў музычным геніем. Што здарылася з ягоным мозгам?5

Малдова можа ўвесці для беларусаў візы1

У канцы лістапада над Беларуссю ўзыдзе Бабровы Месяц

Італьянскага кухара звольнілі з аўстралійскага рэстарана за адмову гатаваць піцу з ананасамі2

У Наваполацку паставяць 68‑метровы флагшток больш чым за 3 мільёны рублёў2

Ад заўтра ў Мінску з'явіцца новы спосаб аплаты праезду

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»29

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць