Свет22

СМІ: Пры ўдары па танкеры расійскага «ценявога флоту» загінуў генерал ГРУ, які курыраваў дыверсіі і забойствы за мяжой

У выніку атакі на танкер расійскага «ценявога флоту» Qendil у снежні 2025 года загінуў генерал Галоўнага разведвальнага ўпраўлення (ГРУ) Расіі Андрэй Авяр’янаў, які адказваў за дыверсіі і забойствы за мяжой. Пра гэта паведамляе французская радыёстанцыя RFI са спасылкай на інфармаваныя крыніцы, піша The Moscow Times.

Андрэй Авяр’янаў (злева)

Паводле звестак журналістаў, за аперацыяй маглі стаяць украінскія вайскоўцы, якія дзейнічаюць з тэрыторыі Лівіі ў каардынацыі з афіцыйным Трыпалі. На борце танкера, акрамя экіпажа, знаходзіліся каля дзесяці высокапастаўленых супрацоўнікаў расійскай разведкі, пераапранутых у маракоў.

«Гэта найлепшы спосаб перасоўвання для расійскага разведчыка», — патлумачыла адна з крыніц.

У выніку ўдару загінулі два чалавекі, сем атрымалі раненні. Сярод загінулых быў Авяр’янаў. Афіцыйна Масква гэтую інфармацыю не каментавала.

Суразмоўцы RFI адзначаюць, што неўзабаве пасля інцыдэнту быў і адказ: 23 снежня ў Турцыі пацярпеў крушэнне самалёт начальніка Генштаба Лівіі генерала Мухамеда аль-Хадада. Паводле звестак крыніц радыёстанцыі, прычынай стаў выбух на борце, і да здарэння можа быць датычная Расія, аднак афіцыйных пацвярджэнняў гэтаму няма.

Яшчэ адзін інцыдэнт адбыўся 19 сакавіка, калі на найбуйнейшым лівійскім нафтавым радовішчы Эль-Шарара ўспыхнуў пажар на трубаправодзе. На месцы былі выяўленыя расійскія боепрыпасы, але ўлады Лівіі пакуль не рабілі афіцыйных заяў пра вінаватых.

Вядомы расследавальнік Хрыста Грозеў, аднак, лічыць інфармацыю пра смерць Авяр’янава фэйкам.

Андрэй Авяр’янаў нарадзіўся ў 1966 годзе ў Туркменістане, скончыў Ташкенцкае вышэйшае агульнавайсковае каманднае вучылішча.

У 2013 годзе, як пісала «Радыё Свабода», ён узначаліў сакрэтную вайсковую часць 29155, якая адказвала за аперацыі ГРУ ў Еўропе. The New York Times са спасылкай на звесткі заходніх разведак пісала, што гэтае падраздзяленне, сярод іншага, датычнае да атручвання Сяргея Скрыпаля і яго дачкі ў Вялікабрытаніі, замаху на балгарскага бізнэсмена Амяляна Гебрава і спробы перавароту ў Чарнагорыі ў 2016 годзе.

Паводле звестак расследавання The Insider, Авяр’янаў удзельнічаў у арганізацыі выбухаў на складах боепрыпасаў у Балгарыі і Чэхіі. У 2024 годзе ён быў абвешчаны ў вышук чэшскай паліцыяй па справе аб выбухах у Врбеціцы.

У апошнія гады ён займаў пасаду намесніка начальніка ГРУ і курыраваў афрыканскі кірунак, а таксама, паводле звестак RFI, павінен быў узначаліць створаны Мінабароны Расіі «афрыканскі корпус» пасля расфармавання ПВК «Вагнер».

Як высветліла RFI, Украіна ў 2025 годзе разгарнула вайсковую прысутнасць у Лівіі па ўзгадненні з урадам Абдэль Хаміда Дбейбы. Паводле звестак крыніц, у краіне размешчаныя больш за 200 украінскіх спецыялістаў, якія працуюць на некалькіх аб'ектах, уключаючы авіябазу ў Місраце і інфраструктуру для запуску марскіх і паветраных беспілотнікаў у раёне Меліты. З гэтых пазіцый, як сцвярджаецца, ажыццяўляліся атакі на расійскія судны ў Міжземным моры, уключаючы ўдар па Qendil і па газавозе Arctic Metagaz.

Каментары2

  • Хаттабыч
    04.04.2026
    Шлі зь Лімпомпо з ладункам нэфрыту
  • понятно
    04.04.2026
    Поэтому танкер и атаковали...

Цяпер чытаюць

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі4

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка прызначыў кіраўніка Кампартыі Сыранкова сенатарам14

У Хабараўску пры дзіўных абставінах знік вахтавік з Мазыра3

У Беларусі паляўнічыя забілі вельмі рэдкага чорнага воўка23

Колькі прыватных школ і садкоў засталося ў Беларусі3

«Страшны трэск і грукат». На світанку Гомель разбудзілі гучныя гукі ў небе3

«Людзі баяцца заказваць». Прадавец з Wildberries страціў больш за $10 тысяч, але не сыходзіць7

Як 29‑гадовы беларус навучыўся шыць па ютубе і стварыў бізнэс на рэчах са смецця2

«Нікуды я ад яе не магу збегчы». Гісторыя сяброўства Марфы Рабковай і Насты Лойкі4

Хірург аспрэчыў галоўныя міфы пра ўкусы і выдаленне кляшчоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі4

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць