Грамадства4141

Чаму YouTube выдаліў каналы БелТА, СТБ і АНТ? Вось што вядома

Увечары 3 красавіка YouTube выдаліў тры дзяржаўныя прапагандысцкія каналы — БелТА, СТБ і АНТ.

Раман Пратасевіч з нядаўняга часу вядучы СТБ. Скрыншот тэлеканала

Міністэрства інфармацыі заявіла, што негатыўна ацэньвае гэты «недружалюбны і беспадстаўны крок» і пакідае за сабой права на прыняцце неабходных мер рэагавання.

З'явілася версія, што прычынай блакіроўкі мог стаць выпуск праграмы Рамана Пратасевіча на СТБ ад 2 красавіка пра супрацоўнікаў Беларускага расследавальніцкага цэнтра, дзе ён агучваў мабільныя тэлефоны і адрасы журналістаў. Або яго выпуск пра ўдзельнікаў святкавання Дня Волі ў Вільні, дзе раскрываліся ўдзельнікі.

Аднак ці магла быць прычына ў гэтым? Звычайна, калі YouTube выяўляе парушэнне ў відэа, то выдаляе ці абмяжоўвае толькі яго, выдаючы аўтару папярэджанне. Выдаленне канала — надзвычайны выпадак, для якога патрэбнае вельмі грубае парушэнне правіл платформы.

А выдаленне адразу трох, ускосна звязаных адзін з адным, каналаў вельмі складана патлумачыць выключна парушэннем у нейкім асобным відэа ці двух.

Больш верагодна, што каналы беларускай прапаганды выдалілі з-за санкцый, накладзеных на іх уласнікаў. Чаму гэтыя тры, а не іншыя — верагодна, іх рэгістраваў той ці тыя, хто ў санкцыйным спісе.

«Насамрэч гэтыя каналы меліся быць заблакаваныя даўным-даўно ў выкананне санкцый, накладзеных на ўласнікаў гэтых каналаў, юрыдычных асоб — Белтэлерадыёкампанію і іншых, — пракаментаваў «Нашай Ніве» дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка. —

Раней мы падымалі гэта пытанне з Google, і яны казалі, што блакуюць каналы ў выкананне санкцый у тых краінах, якія да іх звяртаюцца.

Што паслужыла поўнаму блакаванню і чаму менавіта цяпер, гэта мы паспрабуем высветліць найбліжэйшым часам». 

Каментары41

  • ::
    04.04.2026
    Протасевич как персонаж из хоррора.
  • Не б'ецца картынка
    04.04.2026
    Я не магу зразумець, каму гэта патрэбна стала менавіта зараз. Калі ідзе працэсс вызвалення палітвязняў, калі ідзе працэсс спынення рэпрэсій. Немагчыма каб гэтыя санкцыі супраць каналу Белты усур'ёз разглядаліся як карта для абмену на палітзняволеных, напрыклад. Калі гэта стане падставай для блакавання ютуба ў Беларусі - мы страцім вялікую колькасць гледачоў каналаў і праектаў у Беларусі. Мы страцім інструмант інфармацыйнага ўплыву на грамадства. Гэта цалкам незразумелы мне крок. Усе выступы Лукашэнкі, і іншы кантэнт які паказваюць на Белце транслююцца апазіцыйнымі медыя як грамадска значная інфармацыя, а не прапаганда вайны, ці іншае.
  • Факт
    04.04.2026
    Нарэшце заблакавалі, даўно пара

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Выкладчыца з Харкава, якая паехала да бацькоў у Крым, памерла ва Уладзікаўказе3

Польская пракуратура шукае 22‑гадовага Данілу з Бабруйска — падазраюць у махлярстве3

Памёр роўпджампер, які сарваўся месяц таму з вышкі 40 метраў пад Мінскам

З мінскай міліцыі звольніўся найлепшы супрацоўнік падраздзяленняў па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі — і адкрыў сваю IT-кампанію15

Беларускі воблачны правайдар ActiveCloud паведаміў пра сур'ёзны збой праз кібератаку

У Мінску бабры перайшлі ў атаку на дрэвы8

Зяленскі заявіў, што Расія «спрабуе падзяліць Украіну па Дняпры»

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт6

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць