Здарэнні11

З'явіўся новы від махлярства: зараз тэлефануюць ад імя паліклінікі

У Ленінскае РУУС сталіцы звярнулася 63‑гадовая жыхарка раёна, якой на мабільны патэлефанавала махлярка і прадставілася работніцай паліклінікі.

Ілюстрацыйнае фота

Яна паведаміла: пенсіянерцы неабходна прайсці дыспансерызацыю. Але жанчына адказала, што не абслугоўваецца ў паліклініцы па месцы жыхарства. Зламысніца не разгубілася і папрасіла ў мінчанкі надыктаваць асабістыя даныя, каб «прыбраць яе са спісу даўжнікоў», паведамляе «Міліцыя Мінска».

Далей схема разгортвалася стандартна: патэлефанаваў ілжэправаахоўнік і паведаміў, што мінчанка размаўляла з махлярамі і цяпер ад яе імя адбываюцца незаконныя фінансавыя аперацыі, таму, к аб не стаць фігуранткай крымінальнай справы, ён пераканаў яе задэклараваць зберажэнні шляхам пераводу на адпаведны рахунак.

Жанчына сабрала больш за 8000 рублёў і пайшла ў банк, але касір западозрыла, што пенсіянерку падманулі ашуканцы, і звярнулася ў міліцыю.

Заведзена крымінальная справа за махлярства.

Каментары1

  • д
    15.10.2025
    касіру лайк

Цяпер чытаюць

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Усе навіны →
Усе навіны

Мікола Дзядок выдаў кнігу пра тэхналогіі контррэвалюцыі3

У Іспаніі памерла 87‑гадовая жанчына, справа якой справакавала цяперашні палітычны крызіс у краіне11

Дзевяцігадовы кітаец пабіў сусветны рэкорд па складанні кубіка Рубіка. Гэта для яго ўжо не першы раз

Мінскі таксіст распрацаваў хітрую схему, па якой амаль задарма завалодаў 12‑цю аўтамабілямі4

Беларускі стэндапер перамог у польскай «Бітве комікаў»2

Кіеў увечары зноў быў пад атакамі, знікалі святло і вада. За дзень ва Украіне загінулі як мінімум 25 чалавек

ЕС анансаваў самае маштабнае пашырэнне санкцыйнага спісу супраць Расіі1

У Ганцавіцкім раёне знайшлі баравік памерам з каску ФОТЫ

На пажарны пост у Хойніцкім раёне прыпоўз тарантул ФОТАФАКТ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Начальніку аховы здароўя Мінска бясплатна зрабілі рамонт. Вынік — 8 гадоў калоніі за хабары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць