Меркаванні3636

Магчыма, выйдуць на свабоду палітвязні. Аднак глабальна Беларусь застанецца дыктатурай і пад расіянамі

Лукашэнка заявіў, што гатовы да здзелкі з ЗША. Калі «вялікая здзелка» здарыцца, яна можа задаць беларусам новыя правілы гульні, але хіба толькі на пару месяцаў ці пару гадоў, мяркуе Мікола Бугай.

Аляксандр Лукашэнка, 26 верасня 2025. Фота: Ramil Sitdikov Pool Photo via AP

Яшчэ першыя «Тамагаўкі» не паляцелі, а Лукашэнка ўжо заявіў, што гатовы да вялікай здзелкі з ЗША.

«Рашаем? Давайце будзем вырашаць. Мы да гэтага гатовыя. Прапановы Дональда Трампа ў гэтым плане я абсалютна ацэньваю нармальна».

Лукашэнка рассыпаўся ў кампліментах Трампу.

«Трэба аддаць належнае: пры ўсіх недахопах Дональд робіць рашучыя крокі ў свеце па рашэнні глабальных пытанняў».

Аднак паказальна, што на нараду запрасілі спецыялістаў па генацыдзе беларускага народа, а не міністра замежных спраў.

Важны для разумення момант. Лукашэнка размаўляе з амерыканцамі і робіць выгляд дружбы з Трампам, бо лічыць гэта ва ўсіх сэнсах і, перадусім, іміджава выгадным для сябе і ва ўсіх сэнсах нявыгадным для Еўропы.

Аднак Лукашэнка можа вырашаць з Трампам усё, што хоча, але рашэнне, здымаць санкцыі ці не здымаць, будуць прымаць еўрапейцы, прычым галоўны голас будзе за Варшавай і Вільняй. Так яно працуе ў ЕС і заходнім блоку, насуперак таму, што сцвярджае прапаганда.

Словам Лукашэнкі не вераць і не павераць. Будуць рэальныя крокі Мінска — будуць знятыя санкцыі. Не будуць — не будуць, лятай праз Маскву, раз ты такі. Даверу няма і не будзе, пакуль робіцца тое, што робіцца. І спадзяванняў вялікіх няма.

Рэчаіснасць такая, што Беларусь стала (лукашысты свядома зрабілі яе) часткай расійскага плана захопу Украіны і Еўропы. План сарваўся, а Беларусь застаецца ў ім. З гэтым даводзіцца жыць — і ім, і нам, з гэтым патроху будуць разбірацца. Расія страціла Сірыю, страціла Арменію, страціла ўплыў на Блізкім Усходзе, але за Беларусь трымаецца зубамі і ўсё яшчэ верыць, што здолее дадушыць Украіну. Ёсць меркаванне, што «Тамагаўкі» яе працверазяць. Ёсць іншае меркаванне — што адных «Тамагаўкаў» будзе замала.

Сапраўдны пераломны момант для Беларусі надыдзе толькі тады, калі Расія спыніцца і адрачэцца свайго імперыялістычнага плана, калі пагодзіцца спыніць агонь ва Украіне — каму даручаць ролю пасярэдніка, пытанне другаснае (Лукашэнка хацеў бы, каб яму; амерыканцам жа найбольш трэба, каб усходні фланг НАТА быў бяспечны, а іх армія магла сканцэнтравацца на Кітаі). 

Так што калі «вялікая здзелка» Лукашэнкі з Трампам зараз і здарыцца, яна задасць правілы гульні толькі на некалькі гадоў ці некалькі месяцаў.

Магчыма, выйдуць на свабоду палітвязні. Магчыма, Мінск перакрые кранік з мігрантамі. Аднак на сапраўдныя перамены пакуль спадзяванняў няма.

Сёння выпусціў — заўтра насадзіў. Сёння падкруціў — заўтра адкапурыў. Свая рука ўладыка, а спецыялісты па генацыдзе нікуды не падзеліся — вось яны, натуюць каштоўныя ўказанні.

Лукашэнка сказаў: «Важна, каб нашыя дзеянні не нанеслі шкоды не толькі беларуска-расійскім, але і беларуска-кітайскім адносінам». У перакладзе на нармальную мову гэта азначае, што Беларусь пакуль па-ранейшаму застанецца дыктатурай і пад расіянамі.

Каментары36

  • 0101
    14.10.2025
    Я вось у Польшы. Я смелы ці “ смелы”? На мяжы з Беларуссю няма “ ваенторгаў”. І не будзе.
  • Якоесь непаразуменне
    14.10.2025
    Ён выпусціць палітзняволеных, якія самі селі ў турму. Мне у вязніцы КДБ будзе лепш - Бабарыка, парваны пашпарт Калеснікавай, Статкевіч які выламаў дзверы аўтобуса. Окей, пры ўсёй павазе, адзіны хто прайграе у выніку такой здзелкі гэта беларускі народ. Гэта ані справядліва, ані мае хоць які небудзь сэнс. Гэта ўсё пустышка якая прывядзе да яшчэ большага крызіса. Калі Трамп і адміністрацыя пойдуць на гэта, яны фактычна адчыняць дзьверы ў пекла у рэгіёне, а не ўсталююць мір. Лукашэнка гэта сыходзячая фігура. Яго ўлада нелегітымна, яна не прадстаўляе народ. Подпіс пад любым дакументам з Лукашэнка нічога не варты.
  • .
    14.10.2025
    "Расія страціла Сірыю, страціла Арменію, страціла ўплыў на Блізкім Усходзе, але за Беларусь трымаецца зубамі і ўсё яшчэ верыць, што здолее дадушыць Украіну".

    ... атрымала Грузію, знайшла хаўруснікаў у Венгрыі (Вугоршчыне) і Славакіі, карумпавала заходнія (еўрапейскія і амерыканскія) эліты, знайшла з іх часткай агульныя "новыя ватныя" псеўдатрадыцыйныя антыдэмакратычныя каштоўнасці.
    Апошняе значна больш небяспечнае для Беларусі і свету за астатнія палітычныя фактары.

    Лукашэнкаўская Беларусь не зменіцца і калі (пры умовах калі) Расея зробіць паўзу ва Украіне. Стратэгія выбрана: мілітарызацыя, вертыкаль, карнікі і ніякай грамадзянскай супольнасці.

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла24

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла галоўны доктар 3‑й стаматалогіі Мінска2

Ціханоўская: Кантакты з рэжымам могуць быць карыснымі, але санкцыі ЕС трэба захаваць10

«Мы чакалі цябе». Як венесуэльцы сустракалі Марыю Мачада ВІДЭА3

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў71

Маленькага сына забітай у Ізраілі беларускі хоча забраць сям’я Алі, падазраванага ў забойстве. Дзед ідзе ў шарыяцкі суд14

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў33

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава5

Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла24

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць