Міліцыя затрымала 25‑гадовую жыхарку Брэста, якая праз тыкток выманьвала грошы ў мужчын. Як паведамілі ў прэс-службе УУС Мінскага аблвыканкама, дзяўчына працавала пад легендай, што працуе ў органах унутраных спраў — публікавала фота і відэа ў міліцэйскай форме, якую недзе здабыла, і прадстаўлялася супрацоўніцай АУС.

Пад гэтым прыкрыццём дзяўчына знаёмілася з мужчынамі і «брала ў доўг» грошы, не збіраючыся іх вяртаць. Каб яе цяжэй было знайсці, махлярка карысталася псеўданімам, у анкеце ж пазначыла, што яна нібыта дачка ветэрана Узброеных Сіл Беларусі, і нават размяшчала яго фота.
Махлярка часта змяняла месца жыхарства, пераязджаючы з вобласці ў вобласць і жывучы на здымных кватэрах. Знайсці і спыніць яе дзейнасць удалося супрацоўнікам аддзела па барацьбе з кіберзлачыннасцю з Гродна.
Берасцейку затрымалі; раней яна ўжо была судзімая за крадзеж. Цяпер супраць яе распачатыя некалькі крымінальных спраў, і ёй пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. Следства працягвае высвятляць, колькі людзей пацярпела ад яе дзеянняў.
З'явіўся новы від махлярства: зараз тэлефануюць ад імя паліклінікі
Сям'я з пасёлка Лясны страціла надзею на кватэру праз школьніцу
Беларуска ў Турцыі пазнаёмілася з «ідэальным мужчынам». У выніку страціла грошы і выплачвае чужую растэрміноўку
У Мінску двое 13‑гадовых забралі ў бацькоў грошы і перадалі 19‑гадовай студэнтцы-юрыстцы, што прыехала з іншай краіны
Каментары