У Мінску двое 13‑гадовых забралі ў бацькоў грошы і перадалі 19‑гадовай студэнтцы-юрыстцы, што прыехала з іншай краіны
У Беларусі адбылася яшчэ адна гісторыя, звязаная з тэлефоннымі махлярамі.

Сталічная міліцыя затрымала 19‑гадовую замежную грамадзяку, якая прыляцела ў Беларусь па заданні махляроў.
У Мінску дзяўчына сустрэлася з двума 13‑гадовымі школьнікамі і прыняла ад іх каля 20 тысяч рублёў. Падлеткі былі падманутыя і напалоханыя злачынцамі. Яны думалі, што перадаюць сямейныя зберажэнні ў падатковыя органы, каб іх бацькоў не прыцягнулі да крымінальнай адказнасці.
Дзяўчыну затрымалі, калі яна збіралася вярнуцца на радзіму і перадаць крымінальны ўлоў наймальнікам. Усе грошы канфіскаваныя і будуць вернутыя ўладальнікам.
Адзначаецца, што дзяўчына з'яўляецца студэнткай юрыдычнага ўніверсітэта і выразна разумела, што працуе кур’ерам махляроў. Акрамя таго, яна ўжо выконвала аналагічнае заданне на радзіме, але аплату так і не атрымала.
Каментары