Грамадства3838

Арыштаваны Аляксандр Шакуцін

Як стала вядома «Нашай Ніве», Аляксандр Шакуцін — колішні фаварыт Аляксандра Лукашэнкі, сябар юнацтва палітыка і «бізнэсмен удачы» пры ім жа, стаў фігурантам крымінальнай справы і быў затрыманы ў пачатку тыдня.

Аляксандр Шакуцін

«Аляксандра Васільевіча забралі і адвезлі ў СІЗА. Дзе Шакуцін цяпер, невядома. Але як мінімум з аўторка ён начуе не дома. Пакуль адзінае, што можна сказаць, гэта што справу вядзе Дэпартамент фінансавых расследаванняў: падаткі, вядзенне справаў на «Амкадоры», — паведаміў «Нашай Ніве» суразмоўца.

Мы дакладна не ведаем ні артыкул, які інкрымінуецца Шакуціну, ні сэнс абвінавачванняў.

Аднак беларуская практыка паказвае, што персанажы яго калібру найчасцей апынаюцца адразу ў СІЗА КДБ, а не праходзяць праз Акрэсціна і нейкія іншыя СІЗА.

Аляксандр Шакуцін

Раней «Наша Ніва» ўжо расказвала, што траекторыя лёсу Шакуціна нагадвае сітуацыю з Юрыем Чыжом. 

Маючы за кошт сяброўства з Лукашэнкам проста нерэальныя рынкавыя перавагі кшталту магчымасці масавых прыватызацый на банкаўскія грошы, ільготныя крэдыты, спісанні даўгоў, перакрэдытаванні дзяржавай, прамоцыю на расійскім рынку і гэтак далей, што Чыж, што Шакуцін так і не змаглі за дзесяцігоддзі «лафы» стаць паспяховымі бізнэсменамі. Чыж цяпер судзіцца са сваёй сям'ёй за парэшткі былой бізнэс-імперыі. А Шакуцін загнаў «Амкадор» у банкроты і зрабіў праблемай дзяржавы свой гіганцкі — у сотні мільёнаў даляраў — доўг перад кітайцамі.

Чытайце гісторыю падзення бізнеса Шакуціна: Шакуцін заляцеў мінімум на $40 мільёнаў

У сакавіку 2025 года «Наша Ніва» паведаміла, што Лукашэнка адабраў у Шакуціна «Амкадор», перадаўшы прадпрыемства пад кантроль БелАЗа.

Чытайце таксама: Лукашэнка нацыяналізаваў «Амкадор». Шакуцін стаў простым беларускім пенсіянерам

Шакуцін некалькі месяцаў яшчэ заставаўся бенефіцыярам і саўладальнікам некалькіх заводаў і дыстрыб’ютарскай сеткі «Амкадора» ў Расіі, але таксама выйшаў з доляў. 

Чытайце таксама: У Шакуціна забралі гаротны даўгабуд «Шантэр Хіл» каля Драздоў

У канцы красавіка 2025 года Лукашэнка наведаў «Амкадор» і сказаў, што «найбліжэйшым часам давядзецца вельмі моцна папрацаваць на «Амкадоры», які знаходзіцца ў складаным становішчы праз дзеянні [мінулага] ўладальніка».

Аляксандр Лукашэнка прыязджаў да цешчы разам з блізкім асяроддзем — у тым ліку з Шакуціным. Злева направа: тэнісны трэнер Сяргей Цяцерын, Віктар Лукашэнка, спявачка Алена Ланская, Аляксандр Лукашэнка, Алена Жаўняровіч, асабістая доктарка Лукашэнкі Святлана Канашэнка, тэлевядучая Паліна Шуба, Аляксандр Шакуцін.

***

ААТ «Амкадор» — беларуская машынабудаўнічая кампанія. Займаецца вытворчасцю і рэалізацыяй спецыяльных машын для дарожна-будаўнічай, лагістычнай, торфаздабыўной, камунальнай, лясной, сельскагаспадарчай галін. У структуру холдынгу «Амкадор» уваходзілі больш за 25 прадпрыемстваў.

Аляксандр Шакуцін

Аляксандр Шакуцін нарадзіўся ў 1959 годзе ў вёсцы Вялікае Бабіна Аршанскага раёна. Пачынаў як трактарыст калгаса «Радзіма». Закончыў Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт па спецыяльнасці «хірург». Працаваў загадчыкам хірургічнага аддзялення 10‑й мінскай бальніцы, дырэктарам медцэнтра МТЗ. У якасці прэзідэнта прадпрыемства «Праммедінвест» займаўся пастаўкамі медыцынскага абсталявання. Стаў акцыянерам «Амкадора», узначаліў кампанію. Быў членам Савета рэспублікі, узначальваў Беларускую тэнісную федэрацыі.

Каментары38

  • Indrid Cold
    10.10.2025
    Кар’ера Алёны Ланской скончылася
  • Cv
    10.10.2025
    Нашакутился и стал не нужен.
  • Санта Бэрримор
    10.10.2025
    Неожиданно.

Цяпер чытаюць

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста1

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста

Усе навіны →
Усе навіны

Каліноўцы выпусцілі фільм з сапраўднымі кадрамі падрыхтоўкі да штурму7

Чалавек, які страляў у намесніка начальніка ГРУ ў Маскве, прыкінуўся дастаўшчыкам ежы11

З панядзелка зноў чакаюцца моцныя маразы

«Тэмпература была плюс 15 градусаў». Пад Віцебскам дзеці вучыліся ў халодных класах

Дзе беларусам глядзець Алімпіяду, бо не ўсё так добра4

Звольнілі начальніка магілёўскай турмы №41

Маладзечанец Дзмітрый Асанаў абараніў свой чэмпіёнскі тытул

Джэй Дзі Вэнс прыляцеў на Алімпіяду ў Мілан з флотам з 14 самалётаў і картэжам з 100 аўтамабіляў11

Коміку Нурлану Сабураву забаранілі ўезд у Расію на 50 гадоў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста1

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць