Грамадства117117

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні часова прыпынена

Частка супрацоўнікаў перайшла на дыстанцыйны фармат працы, пакуль не будуць адладжаныя новыя алгарытмы бяспекі.

Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Праца фізічнага офіса Ціханоўскай у Вільні прыпынена пасля рашэння Літвы аб зніжэнні ўзроўню яе аховы. Пра змены ў працы паведаміў яе дыпламатычны дарадца Дзяніс Кучынскі.

«Гэта звязана са зменамі ў сістэме аховы і бяспекі. Мы не можам агучваць дэталі з меркаванняў бяспекі. У офісе застаецца толькі частка неабходнай аперацыйнай каманды, астатнія супрацоўнікі перайшлі на дыстанцыйны фармат працы.

Мы знаходзімся ў пастаянным кантакце з нашымі літоўскімі партнёрамі адносна дэталяў новай сістэмы бяспекі. Пасля таго, як будзе зразумела, як менавіта яна будзе рэалізавана, будуць прыняты рашэнні адносна фармату далейшай працы Офіса», — заявіў Кучынскі.

Кучынскі дадае, што дзейнасць Офіса не спыненая як такая — гаворка ідзе толькі пра часовае прыпыненне працы фізічнага офісу ў Вільні.

Каментары117

  • Все пропало
    08.10.2025
    Единственный официальный работник не нашел мужества добраться до работы
  • паляндвіца з гарэхамі
    08.10.2025
    Не ўзялі ўладу ў 2020 – дайце шанец іншым. Праводзьце рэформу лідарства інакш усё выглядае як у лукашыстаў. Таксама адзін незамяняемы які кіруе чацвёрты дзясятак. Давайце казаць шчыра : акрамя пасадкі тысяч палітвязняў вы нічога не дамагліся.
  • Санкцыі новая ядзерка
    08.10.2025
    Апытанка, пакуль беларусы не пакладуць кветкі і не возьмуць вілы нічога не будзе.

Цяпер чытаюць

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА14

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Цягнік, які ішоў з расійскай Анапы ў Мінск, затрымаўся ў дарозе праз пашкоджанне ўкраінцамі чыгункі на Браншчыне1

Прэзідэнтам FIDE стаў былы расіянін з казахстанскім пашпартам. Ён знаходзіцца пад украінскімі санкцыямі

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё35

Трамп спадзяецца на пагадненне паміж Зяленскім і Пуціным яшчэ да суровай зімы2

На прыпынкавых павільёнах у Мінску дададуць новыя агароджы

Украінца, які ўчыніў разню ў каталіцкім кляштары ў Польшчы, змясцілі ў псіхіятрычную бальніцу

Біл Гейтс перасцярог, што ШІ можа знішчыць мільярд людзей10

У Гродне адкрылі мурал адначасова да Дня машынабудаўніка і Года беларускай жанчыны ФОТАФАКТ11

БелАЗ зноў пачаў прадаваць фірмовыя мужчынскія боты2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА14

Дзве беларускія фуры трапілі пад удары дронаў на расійскай мяжы. Адна цалкам згарэла ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць