Свет

Ізраіль афіцыйна пагадзіўся на перамір'е ў Газе. Вызваленне закладнікаў можа пачацца ў панядзелак

Ізраіль пачынае вывад войскаў з сектара Газа, паведамляюць некаторыя СМІ.

Фота: AP Photo/Ariel Schalit

Учора ўвечары, пасля доўгіх абмеркаванняў, ізраільскі кабінет міністраў афіцыйна зацвердзіў здзелку па Газе, прапанаваную прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, піша Bild.

Паводле звестак Times of Israel, ізраільскія войскі цяпер павінны неадкладна адысці на ўзгодненую лінію ўнутры сектара Газа — гэты працэс, па словах амерыканскіх афіцыйных асоб, зойме менш за 24 гадзіны.

«Затым пачнецца 72‑гадзінны адлік, і ХАМАС паспрабуе, калі магчыма, дзейнічаць раней», — гаворыцца ў заяве ЗША. «Па нашай ацэнцы, вызваленне закладнікаў пачнецца ў панядзелак».

У Газе дагэтуль утрымліваюцца 48 закладнікаў, з якіх, паводле ізраільскіх звестак, 20 яшчэ жывыя.

У абмен Ізраіль выпусціць каля 250 палестынцаў, прысуджаных да пажыццёвага зняволення, а таксама прыкладна 1700 чалавек, арыштаваных пасля 7 кастрычніка 2023 года.

Паводле звестак прадстаўнікоў урада ЗША, на Блізкім Усходзе будуць размешчаны каля 200 амерыканскіх салдат, каб кантраляваць выкананне перамір'я ў сектары Газа. Да іх таксама далучацца прадстаўнікі армій Егіпта, Катара, Турцыі і, магчыма, Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў.

Па паведамленнях СМІ, першыя ізраільскія войскі ўжо пакінулі сектар Газа ў ноч на пятніцу.

Як паведамляе Times of Israel, у некаторых раёнах прыбярэжнай паласы вывад суправаджаўся артылерыйскімі абстрэламі і авіяўдарамі — для забеспячэння бяспекі войскаў. Адвод да дэмаркацыйных ліній, узгодненых у мірным плане, працягваўся да раніцы, а некаторыя войскі ўжо цалкам пакінулі сектар Газа.

Каментары

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»31

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Усе навіны →
Усе навіны

Былая палітзняволеная Наста Лойка сустрэлася са сваім сабакам — праз амаль чатыры гады4

Беларускія студэнты заваявалі шэсць залатых медалёў на Міжнароднай матэматычнай алімпіядзе6

Сын прэзідэнта Зімбабвэ, меркавана, лячыўся ў Беларусі ад наркатычнай залежнасці1

Пуцін стаў пазбягаць паездак у рэгіёны ў еўрапейскай частцы Расіі, куды рэгулярна далятаюць дроны1

Канапацкая апублікавала фота з цэнтра Варшавы23

Што такое тэорыя няправільнага абутку?4

Дачка расійскага генерала, адказнага за мабілізацыю, дапамагае ўхіляцца ад войска за грошы

Пяць ахоўнікаў прыкрывалі Лукашэнку, пакуль ён фатаграфаваўся з вясковай сям'ёй16

Бабарыка расказаў, з якім праектам вяртаецца ў палітыку28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»31

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць