Ежа3434

Колькі каштуе паесці ў элітным французскім рэстаране Віктара Лукашэнкі?

Вытанчанае французскае бістро Le Château 27, якое фактычна належыць старшыні НАК Віктару Лукашэнку, адкрылася ў Мінску сёлета ў маі.

Дызайнер Апці Азіеў у рэстаране Le Château 27. Тут і далей скрыншоты інстаграма рэстарана

Шэф-кухар у Le Château 27 той самы, што і ў «Лебядзіным», — Мікіта Чыхачоў. Сёлета ён выйграў залаты медаль на міжнародным конкурсе Chef of the world, які праходзіў у Кітаі.

У асноўным меню рэстарана цэны такія: слімакоў можна паесці за 21 рубель, адна вустрыца з дадаткам — 19‑21 рубель, салаты — за 31‑35 рублёў, супы — за 19‑29 рублёў. Самая дарагая з галоўных страў — гэта стэйк расіні з фуа-гра і булачкай брыёш, які каштуе 59 рублёў. Самая танная — гэта каўбаса з качкі і фуа-гра з пюрэ і соусам жу за 37 рублёў.

Дэсерты ў Le Château 27 каштуюць ад 12 да 21 рубля.

Колькі каштуюць бранчы? Мінская блогерка, якая зазірнула ў рэстаран на бранч з сяброўкай, заказала на дваіх няшмат — па «рыбным сняданку» і адзін чайнік фруктовай гарбаты на дваіх. У той сняданак за 29 рублёў уваходзіць рыет (гэта накшталт паштэту) і тартар са стронгі, крэм-авакада, яйка, шпінат, булачка брыёш.

Агульны рахунак у выніку склаў 73 рублі.

@siliveronicas Идеальное место для свиданий и встреч с подружками на бранч ❤️ Ресторан Le Chateau 27, г.Минск, ул.Замковая 27 #обзорызаведений #обзорыминск #местаминска #обзоры #ugc ♬ оригинальный звук - siliveronicas

Калі браць на сняданак яечню — канешне, яна тут будзе не проста з перцам, а яшчэ і з хамонам з качкі — гэта абыдзецца ў 23 рублі. А, напрыклад, французскі тост з тартарам з ялавічыны ды мусам бры ўсе 33.

За круасан з апельсінавым джэмам просяць 10 рублёў, а за варэнікі з вішнямі і рыкотай — 19.

Цяпер рэстаран удзельнічае ў праекце высокай кухні і прапануе наведвальнікам вытанчаны сэт па цане 99 рублёў (разлічаныя порцыі на аднаго чалавека). Дапоўніць яго прапаноўваюць шампанскім (35 рублёў за 125 мілілітраў) ці каньяком (21 рубель за 40 мілілітраў).

Рэкламаваць Le Château ужо прылятаў Апці Азіеў — беларускі дызайнер, які стаў сусветна вядомым дзякуючы сваім вірусным відэа ў сацыяльных сетках. Ён нахвальваў бургер з тунцом за 55 рублёў.

У роліку Апці ў сваёй традыцыйнай манеры спачатку неахайна п’е напой, разліваючы яго, затым так жа неахайна піхае бургер сабе ў рот, а потым і афіцыянтцы. Выглядае даволі абразліва, але рэклама ў інстаграме Апці прынесла рэстарану каля 380 тысяч праглядаў.

Каментары34

  • Язэп
    09.10.2025
    Не трэба туды хадзіць
  • Вольга
    09.10.2025
    Няўжо кантрабас цыгарэтны ўжо не каціць?
  • НН, спасибо за грамотную русскую версию!
    09.10.2025
    Добавьте, пожалуйста, как на Фейсбуке, перевод суржкика в комментах. Читать невозможно эту голоту.

Цяпер чытаюць

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ31

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску на заняткі прыйшла толькі чвэрць школьнікаў

Колькі каштуе «прыкурыць» аўто ў моцны мароз?

Беларусы ўшанавалі памяць Кастуся Каліноўскага і паўстанцаў 1863 года на яго радзіме12

Сёння ноччу тэмпература паветра апускалася да мінус 31°С — рэкорд гэтай зімы1

«Чым больш цемры, тым больш патрэбныя ліхтарыкі». Уладзімір Пугач — пра надзею, Максіма Знака і першы аўтобус да Мінска1

Прапануюць бясплатна пажыць на выспе ля берагоў Уэльса — тым, хто гатовы лічыць тупікаў і іншых жывёл

Памёр экс-намеснік міністра культуры, дыпламат Васіль Чэрнік

Мінэнерга: Людзі павінны з разуменнем ставіцца да зніжэння тэмпературы ў кватэрах8

12‑гадовы хлопчык у рэанімацыі пасля катання на цюбінгу3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ31

Беларус, які ваяваў за Украіну, распавёў, чым яго зачаравала каханка Іна Кардаш, агентка КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць