Грамадства

Гандлёвы цэнтр «Беларусь» у Віцебску адновяць і перабудуюць

Гандлёвы цэнтр «Беларусь» у цэнтры Віцебска, у якім у канцы мінулага года быў моцны пажар, будзе адноўлены і пераўтвораны ў сучасны культурна-дзелавы цэнтр з разнастайнымі зонамі адпачынку і забаў. Пра гэта паведаміў старшыня Віцебскага гарвыканкама Аляксей Героеў, піша мясцовае выданне «Віцьбічы».

Фота ілюстрацыйнае

Паводле інфармацыі кіраўніка Віцебска, уласнік ГЦ «Беларусь» ПУП «МегаЕўратэкс» прадставіў праект новага цэнтра, які будзе адрознівацца ад папярэдняга як у архітэктурным плане, так і па змесце.

Новы будынак будзе прыгожым і сучасным, з эскалатарамі і аздабленнем сучаснымі матэрыяламі. Плануецца аднавіць кіназалу, стварыць фудкорт і выдзеліць паверх пад дзіцячыя забавы.

Гандлёвая функцыя таксама застанецца, аднак магазіны будуць вялікіх фарматаў, а не маленькія «клеткі», як раней.

Будынак будзе шматузроўневым: да яго прыбудуюць пяціпавярховы корпус пад гатэль. Заезд у гатэль плануецца з боку моста Блахіна. Горад гатовы пры неабходнасці выдзеліць для рэалізацыі праекта дадатковую зямлю, але пакуль уласнік хоча абмежавацца межамі наяўнай пляцоўкі.

Вялікі пажар у ГЦ «Беларусь» здарыўся 13 снежня 2024 года. Тады загарэўся першы паверх будынка. У выніку эвакуавалі 215 чалавек, а для ліквідацыі пажару былі задзейнічаныя 21 адзінка тэхнікі і 90 супрацоўнікаў МНС. Агнём былі ахопленыя прыкладна 2000 квадратных метраў, а ліквідаваць яго ўдалося толькі каля 21:00 пасля больш чым чатырох гадзін працы.

У выніку здарэння пацярпелі 20 чалавек. Папярэдняе расследаванне выявіла шмат парушэнняў правіл пажарнай бяспекі. Былі знойдзены праблемы ў электрасетках, незаконныя перапланіроўкі крам і шэраг іншых недахопаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй30

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Усе навіны →
Усе навіны

«Беларуская навука — выпаленая пустка, дзе адзіночкі спрабуюць стварыць нармальны свет для такіх, як вы». Чаховіч палемізуе з Паўлючэнкам21

Дырэктарка турфірмы, якая не пазнала беларускай мовы, вырашыла адсудзіць 37 тысяч даляраў. Але праз некалькі гадзін перадумала12

Як будзе выглядаць машына для кантролю аплаты парковак у Мінску1

У Аўстрыі пажарны атрымаў экстранны выклік падчас візіту да цырульніка. Яго новы вобраз стаў вірусным у сацсетках4

Памежны камітэт паказаў пашпарты, з якімі беларусаў разварочвалі на мяжы

«Арыён» адолеў ужо больш за палову адлегласці да Месяца

У Мінску з наступнага тыдня будуць экспанаваць знакамітую «Прагулку» Шагала

У Гомелі зафіксавалі пралёт і выбух дрона7

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты59

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй30

Дзмітрый Семчанка: Я прыйшоў у пул Лукашэнкі біцца з Расіяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць