Здарэнні44

Шмат драўляных канструкцый. Чаму ўскладнялася тушэнне пажару ў ГЦ «Беларусь» у Віцебску

«Пацярпелых ужо 16. Тры было цяжкія, з іх два цяжкія за кошт атручвання чадным газам і дымам. Вельмі шмат парэзаў, калі людзі самі спрабавалі выбрацца і разбівалі акно», — адзначыў Аляксандр Субоцін.

Пра стан пацярпелых і чым ускладнялася праца ратавальнікаў пры ліквідацыі пажару ў ГЦ «Беларусь», які адбыўся ў Віцебску 13 снежня, журналістам распавёў старшыня Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Субоцін, піша БелТА.

Кіраўнік рэгіёна абмаляваў сітуацыю з пацярпелымі. «Пацярпелых ужо 16. Тры было цяжкія, з іх два цяжкія за кошт атручвання чадным газам і дымам. Вельмі шмат парэзаў, калі людзі самі спрабавалі выбрацца і разбівалі акно», — адзначыў Аляксандр Субоцін.

Ён дадаў, што пацярпелі таксама два выратавальнікі, але іх жыццю ўжо нічога не пагражае.

Старшыня аблвыканкама падкрэсліў, што ў пажарных была няпростая праца. «Дзесьці да ночы пажар быў затушаны. Ускладнялася тым, што там было вельмі шмат драўляных канструкцый, вельмі шмат пластыка», — распавёў Аляксандр Субоцін.

Учора на ліквідацыі пажару, які ахапіў 2 тысячы квадратных метраў, працавалі 90 работнікаў МНС і 21 адзінка спецтэхнікі. Прычына і абставіны здарэння высвятляла аператыўна-следчая група.

Каментары4

  • Беларус з-пад Віцебска
    14.12.2024
    [Рэд. выдалена]
  • У якім месцы там драўляныя канструкцыі??? у галовах праектыроўшчыкаў
    14.12.2024
    [Рэд. выдалена] , чаго баніце майго любімага Мад.-а?м
  • Свету на висельницу
    14.12.2024
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Усе навіны →
Усе навіны

Вызначылі правілы для дзейнасці дабрачынных фондаў, якія збіраюць грошы на лячэнне

Пад Барысавам паранілі яшчэ аднаго мядзведзя. Людзей просяць не хадзіць у лес10

Наталля Адамовіч захоўвала ўнікальныя рэцэпты гарадской беларускай кухні. Вам канечне захочацца таксама гэта згатаваць

У Віцебску пара занялася сэксам на капоце машыны на вачах школьнікаў і ўладальніка аўто12

Сталі вядомыя дэталі перамоў з Уіткафам і Кушнерам у Кіеве3

У Купалаўскі тэатр узялі новую актрысу. Таксама з Расіі14

У Польшчы праз беларускіх птушак падымалі ў паветра вайсковы верталёт5

Беларус вырасціў гіганцкі кавун вагой 42 кг і правёў яго дэгустацыю2

Ці могуць чалавека не пусціць у краму за пяць хвілін да яе закрыцця?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць