Свет33

Нафтаправод у раёне Прыморска пашкоджаны ноччу дронамі. Парты Усць-Луга і Прыморск другі тыдзень не прымаюць нафту

У ноч на 5 красавіка Ленінградская вобласць зазнала чарговую атаку беспілотнікаў, якая прывяла да новых разбурэнняў нафтавай інфраструктуры. Паводле заявы губернатара рэгіёна Аляксандра Драздэнкі, сілы СПА збілі 19 дронаў. Абломкі БПЛА пашкодзілі ўчастак нафтаправода ў раёне порта Прыморск. Гэты інцыдэнт пагоршыў і без таго крытычную сітуацыю ў найбуйнейшых экспартных хабах Расіі на Балтыйскім моры.

Удары па нафтавай інфраструктуры за апошнія два тыдні сакавіка фактычна паралізавалі працу Прыморска і Усць-Лугі —яны з'яўляюцца найбуйнейшымі нафтавымі партамі Расіі на паўночным захадзе краіны.

Паводле звестак Reuters, з 22 сакавіка Прыморск практычна перастаў прымаць дызельнае паліва для адгрузкі, а па Усць-Лузе за дзесяць дзён было нанесена не менш за пяць удараў. У выніку колькасць танкераў, якія выходзяць з гэтых партоў, скарацілася з 40—50 суднаў у тыдзень да адзінкавых выпадкаў.

Раней Reuters паведамляла, што ўкраінскія ўдары вывелі са строю каля 20% расійскіх нафтавых экспартных магутнасцяў — гэта прыкладна 1 млн барэляў у суткі.

Нафтаперапрацоўчыя заводы вымушаны пераходзіць на дарагія чыгуначныя перавозкі, аднак альтэрнатыўныя парты накшталт Высоцка ці Тамані не маюць патрэбнай прапускной здольнасці. На гэтым фоне сховішчы «Транснафты» перапаўняюцца сыравінай. Калі экспарт не адновіцца ў найбліжэйшы час, здабываючыя кампаніі будуць вымушаны кансерваваць свідравіны і зніжаць вытворчасць нафты.

Каментары3

  • Спадар
    05.04.2026
    "на рабсіі тучі ходят хмуро..";)))
  • Андрусь
    05.04.2026
    І нягледзячы на ўсё гэта, а, адпаведна, і на падзенне ўзроўню і якасці жыцця праз недаатрыманне грашэй, расійцы ўпарта не хочуць спыняць вайну.
  • Янка
    05.04.2026
    Андрусь, вайну ў Расеі, як і 109 гадоў таму, спыняць "рэвалюцыйныя матросы". Лёс цара і ягоных жандараў будзе падобным.

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі14

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

Дачка экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі выйграла чэмпіянат Расіі5

Украіна атакавала ракетамі расійскі завод у Ліпецкай вобласці1

Штучны інтэлект паставіў пад сумнеў аўтарства самай дарагой карціны ў свеце3

У Стамбуле забаранілі канцэрт Максіма Галкіна2

Прэм’ер Брытаніі заявіў, што не супраць вяртання свабоды перамяшчэння паміж Брытаніяй і ЕС2

У Крамлі заявілі, што пра заканчэнне вайны ва Украіне трэба гаварыць і з Еўропай2

У 41 год памёр вядомы расійскі рэпер-нацыяналіст, які падтрымаў вайну. Пішуць пра самагубства19

«Тут няма часу на жыццё». Беларус — пра працу дальнабойшчыкам у ЗША19

У Балгарыі праходзяць прэзідэнцкія выбары

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі14

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць