Спорт22

У Смаргоні ў першым матчы футбольнага сезону мяч на поле даставілі на трактары ВІДЭА

Перад пачаткам матчу першай лігі мясцовай «Смаргоні» з мінскім «Юні Ікс Лабс» мяч суддзі даставілі не звычайным спосабам, а на маленькім трактары. Звычайна арбітр выходзіць на поле ўжо з мячом або бярэ яго са спецыяльнай падстаўкі, але тут вырашылі зрабіць арыгінальны перформанс.

Скрыншот з відэа

Прыкладна за хвіліну да пачатку гульні да поля пад’ехаў трактар з мячом. Суддзя падышоў да яго, узяў мяч і пасля гэтага накіраваўся з ім да цэнтральнага круга.

Такі ход быў невыпадковы: у Смаргоні працуе завод, які вырабляе міні-трактары і мотаблокі. Такім чынам арганізатары матчу хацелі звярнуць увагу на мясцовую вытворчасць.

Пры гэтым сама гульня для гаспадароў атрымалася няўдалай — смаргонская каманда прайграла гасцям з лікам 0:3.

Каментары2

  • Бацька Мінтай
    05.04.2026
    Вось яна жахлівая прыгажосьць "хрустальнага сасуда" :) Відавочная дэманстрацыя ўзроўня поспехаў у эканоміцы і футболе. Хтосьці мяч вязе на трактары, чакаем вываз на якім-небудзь вазку...а тым часам у Казахстане мяч на футбольнае поле дастаўляюць дроны
  • Жвір 3
    05.04.2026
    Бацька Мінтай, і што ? Ну, там дроны, так, у Беларусі яны таксама ёсьць свае, а вось у Казахаў сваіх трактароў няма, як і прамысловасьці няма. Такі самы сыравінны прыдатак Кітая, як і Раша. Усе іх дасягненьні, гэта нафта-газавыя грошы.

    Асабіста мне такі пачатак матча падаўся прыкольным, незвычайным, крэатыўным. Людзі шукаюць нагоды для ўсьмешкі, значыць яны здаровыя й жывыя.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

22‑гадовую выпускніцу каледжа з Бабруйска асудзілі за «садзейнічанне экстрэміцкай дзейнасці»5

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа63

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС6

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?2

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі12

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць