Грамадства283283

Пазняк назваў, кіраўніцтва якой краіны самае варожае для Беларусі пасля Расіі

«І Лукашэнка тут ні пры чым». 

Зянон Пазняк. Фота: Наша Ніва

Ветэран беларускага руху Зянон Пазняк піша, што па ступені варожасці да Беларусі на першым месцы, «зразумела, стаіць расійская палітыка». Але на другім, на яго думку, — «сучаснае кіраўніцтва Летувы».

«Яно настолькі аддана выконвае брусельска-нямецкія пажаданні супраць Беларусі, што дзіву даешся. Еўропа (асабліва Германія) заўсёды выкарыстоўвала прыбалтыйскія краіны ў сваіх інтарэсах, і «прыбалтам» не было куды падзецца (як і цяпер)», — піша ён.

Але цяпер ёсць Амерыка, сучасная адміністрацыя якой, паводле Пазняка, «адэкватна разумее геапалітычную ролю Беларусі ў Еўропе, і кіроўнаму істэблішменту сучаснага кіраўніцтва Летувы падказалі, што трэба рабіць у дачыненні да Беларусі і чаго не трэба рабіць», — зазначае ён.

Палітык піша, што літоўскія палітыкі «да гэтага часу рабілі памылку ў дачыненні да беларускай незалежнай дэмакратыі». Што гэта, ён не тлумачыць.

Ён абяцае пазней расказаць пра рэальныя прычыны напружаных адносін Літвы з Беларуссю. «І Лукашэнка тут ні пры чым», — заяўляе ён. 

Каментары283

  • Хмарочос
    05.04.2026
    Мает рацию
  • Жыве
    05.04.2026
    Нарэшце чуем праўду! Летува ні на ёоту не зацікаўленая ў незалежнасці і самастойнасці Беларусі, тым больш у складзе ЕЗ. Бо вызвалі Беларусь ад дыктатуры - яна парве сваім патэнцыялам увесь рэгіён Усходняй і Цэнтральнай Эўропы.
    Таму такім лімітрофам, як прыбалты, выгодна кантрабандзіць з рэжымамі Лукашэнкі і Пуціна, а ў той жа час адмываць міл'ярдныя грантавыя патокі на "дэмакратычныя сілы".
    Пакуль не саскочым з гэтай заганный іглы - будуць мець нашую краіну і народ і ў хвост, і ў грыву.
  • Гарамбуш
    05.04.2026
    Ну то нужно Литве инициировать депорт ветерану из ЕС к своему любимому режиму лукашенко

«Не спадабаліся прадукты на паліцы — і пішуць туды эсэмэску». МУС назвала Threads пагрозай бяспецы і заявіла пра затрыманні13

«Не спадабаліся прадукты на паліцы — і пішуць туды эсэмэску». МУС назвала Threads пагрозай бяспецы і заявіла пра затрыманні

Усе навіны →
Усе навіны

У школах і дзіцячых садах дазволяць выкарыстоўваць электраабагравальнікі

Упершыню з 2022 года міністр замежных спраў Германіі сустрэўся з Лаўровым7

«Ведаеце, Лукашэнка не прэзідэнт». Яны так усміхнуліся, кіўнулі». Дэпартаваны з Грузіі Леў Міхееў расказаў, як з ім абыходзіліся ў Арменіі3

Саюз палякаў у Беларусі аднаўляе магілу польскага генерала пад Гроднам ФОТАФАКТ35

Трамп не пусціў CNN на борт свайго самалёта1

Цягнік, які ішоў з расійскай Анапы ў Мінск, затрымаўся ў дарозе праз пашкоджанне ўкраінцамі чыгункі на Браншчыне1

Прэзідэнтам FIDE стаў былы расіянін з казахстанскім пашпартам. Ён знаходзіцца пад украінскімі санкцыямі2

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё35

Трамп спадзяецца на пагадненне паміж Зяленскім і Пуціным яшчэ да суровай зімы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Не спадабаліся прадукты на паліцы — і пішуць туды эсэмэску». МУС назвала Threads пагрозай бяспецы і заявіла пра затрыманні13

«Не спадабаліся прадукты на паліцы — і пішуць туды эсэмэску». МУС назвала Threads пагрозай бяспецы і заявіла пра затрыманні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць