Здароўе

У РНПЦ траўматалогіі і артапедыі расказалі пра самыя складаныя аперацыі — некаторыя доўжацца да 11 гадзін

У цэнтры праводзіцца каля 25—30 аперацый штодня.

Фота: sb.by

Дырэктар РНПЦ траўматалогіі і артапедыі Міхаіл Герасіменка расказаў пра складаныя аперацыі, якія праводзяцца ў цэнтры.

«У цэнтры праводзіцца каля 25—30 аперацый штодня. У асноўным гэта аперацыі самага высокага ўзроўню складанасці. Для параўнання магу сказаць, што адна аперацыя пры скаліятычнай дэфармацыі пазваночніка можа доўжыцца да 11 гадзін. Аперацыі пры цяжкіх траўмах таза, касцей, канечнасцяў таксама могуць доўжыцца 5—6 гадзін», — расказаў Герасіменка ў эфіры СТБ.

Сам ён спецыялізуецца на паталогіі каленнага сустава. Гэта артраскапічнае лячэнне, пратэзаванне каленнага сустава. «Вядома, не так часта даводзіцца цяпер хадзіць у аперацыйную, як у маладосці, калі я працаваў звычайным доктарам у аддзяленні і выконваў 2—3 аперацыі ў дзень. Цяпер я стараюся некалькі разоў на тыдзень выйсці ў аперацыйную, папрацаваць», — падзяліўся дырэктар РНПЦ.

У Беларусі ў 2025 годзе выканалі больш за 19,5 тысячы аперацый па замене суставаў.

«Калі яшчэ 2‑3 гады таму час чакання аперацыі складаў 3‑5 гадоў (у залежнасці ад рэгіёна), то цяпер ад 1 месяца да 5 месяцаў. У сярэднім па краіне — каля 3 месяцаў».

Каля 33% усіх эндапратэзаў, якія імплантуюцца ў краіне, беларускай вытворчасці.

«Я думаю, што на працягу 2‑3 гадоў мы выйдзем на абсалютную большасць айчынных эндапратэзаў, якія будуць імплантавацца ў нашай краіне. Але гэта не на шкоду якасці. Нашы айчынныя эндапратэзы абсалютна не саступаюць па якасці імпартным», — запэўніў дырэктар РНПЦ.

Каментары

Цяпер чытаюць

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны4

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Эн Хэтэўэй у сацсетках раскрытыкавалі за «фальшывы жывот»5

Крышціяну Раналду і Джарджына Радрыгес пажаніліся6

Беларускую спявачку ў Маскве збіў самакатчык9

Рэканструкцыя парку Чалюскінцаў пачнецца ўвосень1

Мікалаю Статкевічу — 70 гадоў8

Севастопаль атакавалі беспілотнікі

Лонданскі Хітроў страціў статус самага загружанага аэрапорта Еўропы2

У «Мінскзяленбудзе» патлумачылі, чаму на праспекце Незалежнасці звялі ясені і пасадзілі ліпы11

Чаму Марыя Калеснікава не прысутнічала на канферэнцыі «Новая Беларусь»?25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны4

Вазіў натаўцаў у Афганістан і скідваў гуманітарку ў Судане, а потым трапіў у турму па даносе сябра з Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць