Гісторыя

Скарына як макулатура. Пра што сведчаць аркушы беларускага друкара ўнутры чужога пераплёту?

Старонкі выданняў беларускага першадрукара вярнуліся ў Прагу, але не ў якасці фаліянтаў, а як абрэзкі, якія амаль пяць стагоддзяў былі схаваныя ўнутры скуранога пераплёту іншай кнігі. Гэтая парадаксальная знаходка раскрывае некаторыя дэталі сувязяў Францыска Скарыны.

Пярэдняя частка пераплёту, у якім быў выяўлены фрагмент шостага аркуша «Кнігі Суддзяў», надрукаванай Францішкам Скарынам пры канцы 1519 года ў Празе. Фота: з публікацыі

Даследчык Карлавага ўніверсітэта Аляксандр Паршанкоў выявіў у Празе 14 невядомых раней фрагментаў «Кнігі Суддзяў» Францыска Скарыны. Пра гэта ён піша ў артыкуле, апублікаваным у навуковым часопісе Slavistica Vilnensis. 

У гісторыі беларускага кнігадрукавання Прага займае нарожнае месца. Менавіта тут паміж 1517 і 1519 гадамі палачанін выдаваў сваю Біблію. Але сёння поўных арыгіналаў у Празе амаль не засталося. Адзіны пражскі экзэмпляр, кніга «Ісус Сірахаў», вярнуўся туды толькі ў 1867 годзе як падарунак расійскага славіста Пятра Бяссонава, піша Belarusy.cz.

Сляды беларускага друкара даводзіцца шукаць у нечаканых месцах.

Кніга, пад скурай пераплёту якой былі выяўленыя 14 фрагментаў з «Кнігі Суддзяў», надрукаванай Францішкам Скарынам у канцы 1519 года ў Празе. Фота: з публікацыі

У кастрычніку 2025 года ў адной з букіністычных крам чэшскай сталіцы з'явіўся тоўсты том. Ён прыехаў з прыватнай калекцыі і ўяўляў сабой канвалют — зборнік з пяці асобных лацінскіх выданняў тэалагічных прац дзеячоў ранняй рэфармацыі. Кнігі былі аддрукаваныя ў 1527 годзе, а сам зборнік быў устаўлены ў масіўны пераплёт з бурай валовай скуры. Менавіта пад гэтай скурай і хавалася знаходка.

У XVI стагоддзі папера каштавала дорага, але драўляныя ці кардонныя дошкі вокладак патрабавалі ўмацавання. Старыя майстры-пераплётчыкі мелі выключна прагматычны падыход: яны выкуплялі ў друкарнях нерэалізаваныя наклады, бракаваныя аркушы або проста старыя кнігі і бязлітасна рэзалі іх на палоскі. Гэтай макулатурай яны начынялі скураныя фаліянты для надання ім вагі і шчыльнасці.

Тое, што для тагачасных рамеснікаў было вытворчым смеццем, для сучасных гісторыкаў стала капсулай часу. Калі канвалют трапіў у рукі рэстаўратараў, высветлілася, што пярэдняя і задняя часткі яго пераплёту складаюцца з аркушаў скарынаўскай «Кнігі Суддзяў».

Застаўка на адным з выяўленых фрагментаў «Кнігі Суддзяў» з выявай сігнета Скарыны: сонца і месяца. Фота: з публікацыі

Дата выхаду гэтага, дарэчы, апошняга пражскага выдання беларускага асветніка вядомая дакладна — 15 снежня 1519 года. Кожны з чатырнаццаці знойдзеных фрагментаў уяўляе сабой палову арыгінальнага аркуша фармату in quarto.

Самае цікавае ў гэтай гісторыі — геаграфія. На адваротным баку пераплёту цісненнем пазначаны год яго стварэння — 1528, а таксама ініцыялы майстра «HB» з мужчынскім партрэтам.

Навукоўцам гэты чалавек знаёмы. Майстар НВ працаваў не ў Празе і не ў Вільні, а ва Уроцлаве ў 1520— 1540‑я гады. Ён пераплятаў кнігі для ўроцлаўскага магістрата і вядомага сілезскага рэфарматара Яна Хеса.

І гэта ўжо не першы выпадак, калі яго праца перасякаецца з беларускай гісторыяй. Як нагадвае Алена Ціхановіч, яшчэ ў 1977 годзе ў Славянскай бібліятэцы Чэхіі былі выяўленыя іншыя фрагменты Скарыны, ушытыя ў рэнесансны пераплёт старых юрыдычных кніг таго ж самага Майстра НВ.

Дэталь вокладкі кнігі з ініцыяламі майстра-пераплётчыка. Фота: з публікацыі

Відаць, уроцлаўскі майстар сістэматычна набываў скарынаўскую макулатуру для сваіх патрэб. Гэта пацвярджае тое, што Францыск Скарына ці ягоныя кнігагандляры мелі цесныя кантакты з сілезскімі выдаўцамі і магістратамі.

З Уроцлава кніга з беларускімі старонкамі ўнутры працягвала вандраваць далей, апынуўшыся ў сярэдзіне XVIII стагоддзя на мяжы Сілезіі і Славакіі, каб праз амаль трыста гадоў вярнуцца ў Прагу. 

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка2

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка

Усе навіны →
Усе навіны

Касаткі навучыліся паляваць на вялікіх белых акул і здабываць іх печань. Навукоўцы занепакоеныя наступствамі3

У Беларусі абнавілі публічную кадастравую карту

Трамп: Расія паводзіла сябе цалкам нармальна ў дачыненні да Украіны54

Акадэмію навук чакаюць вялікія змены3

Расіяне ўдарылі па парку ў Харкаўскай вобласці. Пяцёра загінулых, у тым ліку немаўля ў вазку6

Лідара кенійскай секты прызналі вінаватым у смерці 190 дзяцей. Ён прымушаў бацькоў марыць іх голадам7

Вілу каля Мінскага мора за 4,45 мільёна даляраў купіла кампанія, звязаная з «кашальком Лукашэнкі» Вараб'ём6

У падпале станцыі Starlink у Балгарыі падазраюць двух грамадзян Германіі2

Пад Мінскам аўтакран упаў на чыгуначныя рэйкі і збіў рух па лініі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка2

Раптоўна памяняўся кіраўнік Віцебскай вобласці. Прычынай назвалі хваробу 50‑гадовага Аляксандра Рагожніка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць