Музыка3333

Новыя куміры мінскай моладзі — гурт «Барысаўскі тракт»

Пачалося з таго, што Ягор Шкутко, саліст сусветна вядомага гурту Molchat Doma, не толькі пахваліў дасланую яму песню, а нават прыйшоў на канцэрт пачаткоўцаў — усяго тады сабралася чалавек 60. 

Гурт «Барысаўскі тракт». Фота з іх інстаграма

Гісторыя гурта пачалася ў 2021 годзе. Першапачаткова артысты «Барысаўскага тракту» планавалі граць змрочны пост-панк. Рэпетыцыі праводзілі проста ў гаражы. А ў рэпертуары былі каверы песень беларускага гурту Molchat Doma, ад якога тады фанацелі музыкі-пачаткоўцы.

У адным з інтэрв’ю яны расказалі:

— Гралі гучна, бруднавата, ненастроена — як умелі. У нейкі момант да нас у гараж пагрукаўся дзядуля гадоў 70. Кажа: «Прывет! Бачу, вы рок граеце. Я таксама ў сямідзясятых у ВІА граў. Дарэчы, бас у вас жудасна гучыць».

У выніку ў калектыве зразумелі, што гэта не зусім іх кірунак, трэба шукаць нешта сваё. І перайшлі на інды-рок.

Раскручвацца спрабавалі і праз тыкток, і проста пішучы ўсім, хто мог хоць неяк дапамагчы прапіярыць новы трэк. Сярод кантактаў адшукалі і Ягора Шкутко, саліста сусветна вядомага беларускага гурта Molchat Doma.

Той не толькі пахваліў дасланую яму песню, а нават прыйшоў на канцэрт пачаткоўцаў — усяго тады сабралася чалавек 60. На той момант Molchat Doma ужо мелі мільённую армію прыхільнікаў па ўсім свеце і лёгка збіралі поўныя залы ў Еўропе і ЗША.

З тых пор, кажуць артысты, Ягор з імі камунікуе і час ад часу дае свае парады.

Паступова колькасць прыхільнікаў «Барысаўскага тракту» пачала павялічвацца — гурт стаў ездзіць на невялікія музычныя мерапрыемствы па Беларусі.

Сёлета пра інды-калектыў ужо пачалі казаць як пра адно з самых яркіх адкрыццяў на беларускай сцэне. Самі артысты выглядаюць быццам героі фільма пра 80-я: свабодныя кашулі з яркім прынтам ды шырокім кроем, акуляры ў велізарнай аправе, лёгкая нядбайнасць у прычосках…

А спявае «Барысаўскі тракт» простыя і, як цяпер кажуць, «лямпавыя» песні, сюжэты якіх зразумелы кожнаму беларусу. Напрыклад, пра кантралёраў, якія злавілі зайца, які заглядзеўся ў акно.

Летам гурт выступаў на фестывалі Stereo Weekend, а восенню адкрываў галоўную сцэну на музычным фестывалі Lidbeer.

«Барысаўскі тракт» атрымлівае прызнанне і на іншым узроўні. Сёлета гурт трапіў у мілую гісторыю. Выпускнікі сталічнай гімназіі № 11 запрасілі любімых артыстаў завітаць да іх на апошні званок. Падлеткі хацелі, каб артысты пабачылі, як учорашнія школьнікі спяваюць іх песню.

@borisovskiy.trakt Это было легендарно! #последнийзвонок #minsk ♬ original sound - Борисовский Тракт

І калектыў сапраўды завітаў на свята. У выніку шчаслівыя былі ўсе: і выпускнікі, і «Барысаўскі тракт». Нават дождж не сапсаваў нікому настрой.

Нядаўна гурт прэзентаваў новую песню — «Як шкада».

Каментары33

  • Мое дело писать
    10.10.2025
    Когда еду в метро, смотрю в окно на машины... Автор-года!
  • Астап
    10.10.2025
    Рускамірцы…. Не цікава…
  • Рускі гурт
    10.10.2025
    Якая гадасць,гэтыя рускія песні🤮

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

«Сказалі «нам пох*й» і павезлі». Беларусаў выклікаюць на вайсковыя зборы, у сацсетках — абурэнне44

У Рэйхстагу праз сродак для чысткі спрацавала сігналізацыя

У Ельску загінула 12‑гадовая дзяўчынка — яна прымала ванну з тэлефонам14

Зноў ідзе пацяпленне, маразоў да канца зімы не чакаецца

Стала вядома, дзеля чаго Лукашэнка не паехаў да Трампа на Саміт міру ў Вашынгтон30

Дзе адзначыць Дзень роднай мовы: падзеі ў Беларусі і замежжы8

Бацькі прыехалі наведаць дзіця ў санаторый, але іх не пусцілі. Скончылася выклікам міліцыі11

Пасля вяртання з Польшчы арыштавалі сузаснавальніцу стартапа GlobalTips. Ёй далі тры гады калоніі за дапамогу палітвязням12

Тэлефонныя махляры перайшлі да выкупаў за дзяцей — раскажыце пра гэту схему блізкім2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт36

Мікола Статкевіч на свабодзе. Ён перанёс інсульт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць