Грамадства4444

Коршунаў: Частка грамадства ўспрымае рэжым як акупацыйны

Як змяніліся настроі ў беларускім грамадстве за апошнія гады і што людзі насамрэч думаюць пра рэжым Лукашэнкі? Пра гэта ў новым выпуску сумеснай праграмы «Банку ідэй» і Еўрарадыё разважае сацыёлаг Генадзь Коршунаў.

Ілюстрацыйнае фота: LookByMedia

Паводле сацыёлага, апошняе даследаванне, вынікі якога прэзентуюць у лістападзе, паказала галоўную змену: у параўнанні з красавіком 2022 года страх перад вайной у грамадстве знізіўся амаль у два разы. На першыя месцы выйшлі традыцыйныя праблемы — эканоміка і бяспека.

«З аднаго боку, людзі кажуць: «Вельмі добра, што на вуліцы няма крыміналу, вельмі добра, што мы не ўвайшлі ў вайну, але на гэтым як бы пражыць даволі цяжка. Таму давайце паглядзім, што ў нас там з цэнамі — утрымлівай іх, не ўтрымлівай… — што ў нас з заробкамі». І гэтак далей», — тлумачыць Коршунаў.

Яшчэ адзін красамоўны вынік апытання — адчуванне пагрозы ад уласнай дзяржавы.

«У 2024‑м годзе было файнае даследаванне, і адна з лічбаў [гэта] тое, што амаль палова кажа: «Ну, насамрэч вельмі неспакойна. Але не на вуліцы, а неспакойна ад нашай дзяржавы».

Коршунаў тлумачыць:

«То-бок наша дзяржава сваім грамадствам успрымаецца як пагроза. Гэта нонсэнс. (…) Я б казаў, што рэжым успрымаецца прынамсі часткай грамадства як акупацыйны, наколькі гэта пасуе ці не пасуе для традыцыйнага навуковага разумення гэтага феномену».

Коршунаў дадаў, што пытанне бяспекі рэспандэнты ўсіх узроставых груп называлі як адну з галоўных задач дзяржавы. Пры гэтым найбольш увагі яму надала менавіта моладзь.

Генадзь Коршунаў — гэта былы дырэктар Інстытута сацыялогіі Акадэміі навук, якога звольнілі ў 2020 годзе за тое, што ён агучыў рэальныя лічбы падтрымкі Аляксандра Лукашэнкі.

Каментары44

  • A калі было па іншаму ў краіне якая працуе на маскоўскай мове ?
    08.10.2025
    «У 2024‑м годзе было файнае даследаванне, і адна з лічбаў [гэта] тое, што амаль палова кажа: «Ну, насамрэч вельмі неспакойна. Але не на вуліцы, а неспакойна ад нашай дзяржавы».

    A калі было па іншаму ў краіне якая працуе на маскоўскай мове на азіяцкіх ( дзяржаўных ) наратывах ? пачынайце ў хаце на роднай мове размаўляць і дзяржава зменіцца
  • БЕРАСЦЬ
    08.10.2025
    Большасць успрымае яго як акупацыйны!
  • Імя
    08.10.2025
    …і вялічэзнай фан-базай, якую можа й стаміў канкрэтны Лукашэнка, але зусім не русскій мір.

Цяпер чытаюць

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Усе навіны →
Усе навіны

Як сёння ў Мінску будзе працаваць грамадскі транспарт?1

Падлеткі тупеюць? Новае даследаванне паказала трывожную тэндэнцыю15

УСУ атакавалі Тальяці. Пажар на «Куйбышаў-Азоце»1

Расія масавана атакавала некалькі гарадоў Украіны: ёсць ахвяры і разбурэнні1

У Вільні адкрылі незвычайны помнік Жыгімонту Аўгусту і Барбары Радзівіл, чыё рамантычнае каханне скончылася трагічна21

Пуцін пагражае Еўропе вайной у выпадку ўводу еўрапейскіх войскаў ва Украіну9

Як «разумныя тэлевізары» сочаць за гледачамі — вынікі новага расследавання3

Зміцер Дашкевіч: У выгнанні я валацуга, але маю тое, чаго цяпер не было б для мяне ў Беларусі — магчымасць прыносіць Госпаду плод20

Прыкладна палова людзей, якія выжылі пасля тэрактаў 11 верасня, захварэла на рак3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Вядучы СТБ Раман Пратасевіч пабраўся шлюбам трэцім разам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць